Нагорна-Карабахская Рэспубліка

(Пасля перасылкі з НКР)

Нагорна-Карабахская Рэспубліка (арм.: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն), таксама Рэспубліка Арцах (арм.: Արցախի Հանրապետություն) — непрызнаная дзяржава. Існавала ў 1991-2023 гадах у межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і Шаўмянскага раёна Азербайджанскай ССР. Фактычна спыніла існаванне 20 верасня 2023 года пасля вываду праармянскіх войск.

Нагорна-Карабахская Рэспубліка
арм.: Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետություն
Герб Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
Сцяг Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Герб Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
Гімн: «Ազատ ու Անկախ Արցախ»
Абвяшчэнне незалежнасці 2 верасня 1991 (ад Азербайджана)
Дыпламатычнае прызнанне Сцяг Абхазіі Абхазія
Сцяг Паўднёвай Асеціі Паўднёвая Асеція
Сцяг Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Прыднястроўе
Афіцыйная мова Армянская
Сталіца Сцепанакерт
Форма кіравання Змяшаная рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Араік Аруцюнян
Плошча
• Усяго

3170[1] км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Перапіс (2010)
Шчыльнасць

146.600 чал.
141.400 чал.
чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$1,6 млрд
$2.581
Валюта Карабахскі драм (афіцыйна)
Армянскі драм (фактычна)
Тэлефонны код ++374 47
+374 97[2]
Часавыя паясы +4
  1. https://www.kavkaz-uzel.eu/blogs/83781/posts/45972
  2. Для мабільных тэлефонаў

Геаграфія Правіць

Знаходзілася за 270 км на захад ад Баку і займала ўсходнія і паўднёва-ўсходнія раёны Малога Каўказа.

Агульная плошча рэгіёна (Нагорна-Карабахскай вобласці ў АзССР) 4400 км². Сталіца Сцепанакерт размешчана ў паўднёва-заходняй частцы рэгіёна. Мардакерт — адміністрацыйны цэнтр паўночнага Карабаха, Мартуні — усходняга Карабаха. Аскеран размешчаны на паўночны ўсход ад Сцепанакерта.

Гісторыя Правіць

  • 10 снежня 1991 года армянскае насельніцтва тэрыторыі абвясціла незалежнасць ад Азербайджана і стварэнне Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
  • 2020 год — канфлікт у Нагорным Карабаху, у выніку якога НКР страціла значную частку тэрыторыі.
  • 19—21 верасня 2023 года — пасля праведзенай узброенымі сіламі Азербайджана аперацыі, дзяржава спыніла існаванне.

Палітычнае жыццё Правіць

Нагорна-Карабахская Рэспубліка — прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам.

Прэзідэнт Правіць

Прэзідэнт з 21 мая 2020 года — Араік Аруцюнян.

Нацыянальны Сход Правіць

Заканадаўчы орган — Нацыянальны Сход, 33 месцы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Правіць

 
Карта рэгіёна з улікам тэрытарыяльных змяненняў

Пасля канфлікту ў Нагорным Карабаху 2020 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка захавала кантроль над сталіцай Сцепанакертам і 3 раёнамі: Мартакерцкім, Аскеранскім і Мартунінскім.

Насельніцтва Правіць

У 1990 годзе — 200 тыс. чалавек, у т.л. 76 % армяне, 23 % азербайджанцы, астатнія рускія і курды.

У 2015 годзе па папярэдніх даных перапісу складае — 150 932 чалавекі.

Рэлігійны склад Правіць

Пераважная большасць насельніцтва — вернікі Армянскай Апостальскай царквы.

Прырода і геаграфія Нагорнага Карабаха
 
 
 
Мраўскі хрыбет Сарсангскае вадасховішча Найбуйнейшая рака НКР — Тэртэр

Зноскі