Набярэжныя Чаўны
Набярэжныя Чаўны (руск.: Набережные Челны, татар.: Яр Чаллы) — горад (з 1930) у Расіі, у складзе Татарстана. Насельніцтва 507,2 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1626 годзе. Размешчаны у паўночна-ўсходняй частцы Татарстана, на левым беразе ракі Камы, за 279 км на паўднёвы ўсход ад Казані.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прамысловасць
правіцьАб’ём прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў горада складае 20 % ад агульнага аб’ёму выпуску Татарстана. Асноўныя галіны — машынабудаванне, электраэнергетыка, будаўнічая індустрыя, перапрацоўчая прамысловасць, харчовая прамысловасць. Прадпрыемствы — ААТ «КамАЗ», АТ «Татэлектрамаш», «Кардонна-папяровы камбінат», АТ «Камгэсэнергабуд», карпарацыя «РАССТАЛ», ААТ «ЗЯБ», Ніжнекамская ГЭС магутнасцю 1248 Мвт, Наберажначаўнінская ЦЭЦ, а таксама размешчаная непадалёку Заінская ГРЭС.
Вядомыя асобы
правіць- Барыс Паўлавіч Макараў (1915—1991) — спявак (тэнар), Заслужаны артыст БССР[2]
Зноскі
- ↑ Численность населения по городам и районам Республики Татарстан на начало 2010 года
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.