Навабеліцкі раён
Навабеліцкі раён (руск.: Новобелицкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (гарадскі раён) у складзе горада Гомеля. Размешчаны, у адрозненне ад астатняй тэрыторыі горада, на левым беразе ракі Сож, у паўднёваўсходняй частцы горада. У Навабеліцкім раёне жыве 50,0 тыс. чалавек (2005), што складае каля 10 % насельніцтва Гомеля; плошча раёна больш за 2 тыс. га. Галоўная вуліца — вуліца Ільіча, выцягнутая з поўначы на поўдзень, пачынаецца адразу за аўтамабільным мостам цераз раку Сож і пераходзіць у Чарнігаўскую шашу. Другая па значнасці вуліца — Севастопальская, крыху разгружае цэнтральную частку вуліцы Ільіча ад грузавога транспарту.
Навабеліцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Статус | Унутрыгарадскі раён | ||||
Уваходзіць у | |||||
Дата ўтварэння | 1940 і 1951 | ||||
Дата скасавання | 1948 | ||||
Глава адміністрацыі | Аляксей Анатолевiч Васючэнка | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
122 м[1] | ||||
Тэлефонны код | +375 232 | ||||
Код аўтам. нумароў | 3 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1896—1914 гадах у мястэчку Новая Беліца працавала Навабеліцкая лесапільная фабрыка, вырабляла дошкі. У 1900—1913 гадах на фабрыцы была паравая машына (80 к.с.). У 1908—1910 гадах працавалі 64 чалавекі.
У 1897—1908 гадах у мястэчку Новая Беліца працаваў Навабеліцкі спіртаачышчальны завод, меў паравую машыну (8 к.с.). У 1905 годзе выраблена 143,1 тыс. вёдзер 40-градуснай гарэлкі. У 1908 годзе працавала 57 рабочых.
У 1911—1913 гадах у мястэчку Новая Беліца дзейнічаў Навабеліцкі лесапільна-бандарны завод, вырабляў дошкі, брусы, палубнік, клёпку. Меў паравы рухавік (57 к.с.). У 1913 годзе працавала 90 чалавек.
Водныя аб’екты
правіцьПраз раён (паралельна вул. Зайцава) цячэ ручай Масцішча
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
правіць- Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навабеліцкі раён
- Афіцыйны сайт Навабеліцкага раёна Гомеля