Навабыхаўскі сельсавет
Навабы́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Новы Быхаў.
Навабыхаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Быхаў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 335 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі Навабыхаўскага сельсавета існавалі вёска Капарцы (злілася з вёскай Тайманава), пасёлкі Падгорыца, Дуброўскі, Пакусіна Лашчына, Пралетарская Рэспубліка, Прываложжа, Круг, Лібатыўка І, Лібатыўка 2, Магучы, якія зліліся з іншымі населенымі пунктамі або іх жыхары пераехалі. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лудчыцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Калініна, Камарычы, Леніна, Магучы Партызан, Падольцава, Тайманава і Янава)[1]. 7 сакавіка 1975 года скасаваны пасёлак Магучы Партызан[2], 24 чэрвеня 2008 года — пасёлак Падольцава і вёска Ульянава[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніжнятошчыцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: пасёлкі Заводчык, Калінін, Леніна, Рабочы, вёскі Верхняя Тошчыца, Віляхаўка, Вішанька, Вялікі Лес, Істопкі, Красны Бераг, Ліпа, Малінаўка, Міхалёўка, Ніжняя Тошчыца, Первае Мая, Сінеж і Тошчыца)[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1082 чалавекі[5], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1335 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 сакавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- ↑ Решение Быховского районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 12-9 Об упразднении сельских населенных пунктов(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.