Навагрудскі павет (1921—1940)

павет у міжваеннай Польскай Рэспубліцы

Навагру́дскі павет (польск.: Powiat nowogródzki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навагрудак.

Навагрудскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата скасавання 15 студзеня 1940
Насельніцтва
  • 149 500 чал. (1931)
Плошча
  • 2 930,2 км²
Навагрудскі павет на карце

Гісторыя правіць

Былы павет Мінскай губерні Расійскай імперыі. З красавіка 1919 года акупаваны польскімі войскамі. У 19191920 у складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года[удакладніць].

З 1924 па 1937 гады на тэрыторыі павета дзейнічала брыгада Корпуса аховы памежжа «Навагрудак» з цэнтрам у Навагрудку і Баранавічах.

У чэрвені 1938 года распараджэннем міністра ўнутраных спраў гміны Карэлічы, Любча, Пачапава, Райца, Цырын і Шчорсы ўключаны ў пагранічную зону[1].

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Навагрудскі павет 2 снежня 1939 года ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[1].

Складаўся з 12 вясковых гмін і 1 горада. Агульная плошча павета — 2930,2 км²[1].

Адміністрацыйны падзел правіць

Гміны правіць

Гарады правіць

Насельніцтва правіць

Насельніцтва — 109 820 чалавек, з іх беларусаў 58,8 %, палякаў 35,4 %, яўрэяў 5,5 %. 91,3 % насельніцтва жыло ў вёсцы. Налічвалася 846 гаспадарак асаднікаў (1933)[1].

Эканоміка правіць

Дзейнічалі прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны і прадуктаў сельскай гаспадаркі, буйнейшае — шклозавод «Нёман»[1].

Зноскі

  1. а б в г д Навагрудскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. 22 студзеня 1926 перададзена ў склад Баранавіцкага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
  3. а б Перададзена 22 студзеня 1926 года складу Слонімскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
  4. 22 студзеня 1926 перададзена ў склад Стаўбцоўскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць