Навадворскі сельсавет (Мінскі раён)

Мінскі раён

Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Новы Двор.

Навадворскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новы Двор
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 14 179
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 17
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гатаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксандрава, Асееўка, Гатава, Дзергаі, Дубкі і Цэсіна)[1]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Трасцянецкага сельсавета[2]. 31 сакавіка 2020 года скасавана вёска Шабаны[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14179 чалавек[4], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Решение Минского районного Совета депутатов от 31 марта 2020 г. № 168 Об упразднении деревни Шабаны Новодворского сельсовета Минского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 193
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 217