Навадворскі сельсавет (Свіслацкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Новы Двор.

Навадворскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новы Двор
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 455
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Свіслацкага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Поразаўскага пассавета перададзены вёскі Залесная, Лозы і Шурычы[1]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Ханявіцкага сельсавета перададзена вёска Корнадзь[2]. У 1986 годзе скасаваны хутар Арлова[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2175 чалавек[4], з іх 58,3 % — беларусы, 39,0 % — палякі, 2,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1455 чалавек[6].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка і 17 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.