Наваельня

гарадскі пасёлак у Беларусі

Наваельня[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, пры зліцці рэк Моўчадзь і Ятранка. За 13 км на ўсход ад Дзятлава; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда. Насельніцтва 2 678 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Наваельня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 2 626 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовы індэкс
231470
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223831906
Наваельня на карце Беларусі ±
Наваельня (Беларусь)
Наваельня
Наваельня (Гродзенская вобласць)
Наваельня

Гісторыя

правіць
 
Польская школа ў Наваельні, 1937 год. Трэці з левай сядзіць яе кіраўнік Ян Табіш, забіты пасля прыходу саветаў ў 1939 годзе.

Вядомая з XVI стагоддзя як вёска Ельня ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 года мястэчка ў Навагрудскім павеце. З адкрыццём руху на ўчастку чыгункі Вільня — Лунінец у 1884 годзе — чыгуначная станцыя. 15 красавіка 1919 года часці Войска Польскага пад кіраўніцтвам маёра Леана Завістоўскага адбілі Наваельню ў бальшавікоў[4]. У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім ваяводстве. З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр Новаяльнянскага сельсавета ў Дзятлаўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны акупавана з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1941 года[5]. З 1945 года гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 года). У 1962—1965 гадах у Навагрудскім раёне.

Насельніцтва

правіць
  • 1995 год — 4,3 тыс. чал.[5]
  • 2006 год — 3,4 тыс. чал.
  • 2008 год — 3,3 тыс. чал.
  • 2016 год — 2 700 чал.[6]
  • 2017 год — 2 678 чал.[3]

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Курорт рэспубліканскага значэння Наваельня. Наваельнянская ГЭС.

Славутасці

правіць
 
Касцёл у 1936 г.
 
Мемарыяльная калона XVIII—XIX ст. пасля рэканструкцыі 2022

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Лех Вышчэльскі: Wstępna faza walk. В: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Выд. 1. Варшава: Bellona, 2010, сс. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5. (польск.)
  5. а б Беларусь 1995.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць