Навальніца-6
Р-934УМ2 альбо Навальніца-6[1] (руск.: Гроза-6) — беларуская станцыя перашкод і радыёкіравання сувязі, распрацаваная ААТ «КБ Радар». Створана ў рамках спецыяльнай серыі сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца».
Навальніца-6 | |
---|---|
Тып: | станцыя перашкод і радыёкіравання сувязі |
Краіна: | Беларусь |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | з 2017 |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Грамадзянская вайна ў Лівіі, Канфлікт у Нагорным Карабаху |
Гісторыя вытворчасці | |
Вытворца: | КБ Радар |
Гады вытворчасці: | з 2016 |
Апісанне правіць
Прызначана для пошуку, выяўлення і радыёпадаўлення ліній радыёсувязі, якія працуюць на фіксаваных частотах і ў рэжымах адаптыўнай і праграмнай перабудовы рабочай частоты. У склад ўваходзіць выяўляльнік-пеленгатар з прыёма-пеленгатарнай антэна-фідэрнай сістэмай (АФС), два аўтаматызаваных рабочых месца аператараў, дзесяціканальны радыёперадатчык з сямю перадачыкамі АФС, камплект апаратуры сувязі і перадачы даных, камплект апаратуры электрасілкавання і жыццезабеспячэння, аўтамабільнае шасі з двума электрастанцыямі і кузавам-фургонам.
Эксплуатанты правіць
Баявое прымяненне правіць
Летам 2020 года ў сеткі з’явіліся фатаграфіі комплексаў «Навальніца-6» і «Навальніца-С» у Лівіі, дзе іх выкарыстала Лівійская нацыянальная армія Халіфа Хафтара[2]. Беларускія сістэмы змаглі абясшкодзіць 11 турэцкіх БПЛА, якія належалі прыхільнікам Фаіза Сараджа[3]. Калумніст газеты «Военно-промышленный курьер» Віталь Арлоў са спасылкай на неназваныя крыніцы заявіў, што за перыяд 2019—2020 гадоў колькасць абясшкоджаных беспілотнікаў меркавана большая, і сістэмы «Навальніца» могуць быць датычны да страты 78 ударных БПЛА «Байрактар ТБ-2» і двух MQ-9 Reaper, якія выкарыстоўваліся ВПС ЗША і Італіі для разведвальных палётаў у зоне баявых дзеянняў[4]. У той жа час частка з названага збіта расійскім ЗРК «Панцыр»[5].
«Навальніца» была перададзена ад ААЭ, якія ў сваю чаргу купілі яе непасрэдна ў Беларусі[6]. Яшчэ раней гэтыя сістэмы пастаўляліся ў Азербайджан[7] і прымяняліся падчас Карабахскага канфлікту восенню таго ж года.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Р-934УМ "Гроза" ("Гроза-6")
- ↑ В Ливии замечен белорусский комплекс «Гроза-6»
- ↑ Белорусская «Гроза» засветилась в воюющей Ливии Архівавана 17 студзеня 2021.
- ↑ Виталий Орлов. Хитрые минские «Грозы» Архівавана 29 жніўня 2021. // Газета "Военно-промышленный курьер", выпуск № 31 (894) за 17 августа 2021 года.
- ↑ Боевое применение белорусских комплексов РЭБ. Не факт.(недаступная спасылка)
- ↑ Белорусские системы РЭБ выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Avia.pro, 27 июня 2020
- ↑ Беларуская «ГРОЗА» армянским БПЛА на вооружении Азербайджанской Армии
Спасылкі правіць
- Cтанция помех VHF/UHF/SHF диапазона «Гроза-6» Архівавана 28 студзеня 2021. на официальном сайте КБ Радар.