Навасёлкаўскі сельсавет (Кобрынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Навасёлкі.

Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 122
Навасёлкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верхалескага сельсавета[1]. У 1964 годзе ў склад Чарнянскага сельсавета перададзена вёска Заор’е[2]. У 1970 годзе скасавана вёска Малыя Корчыцы (злілася з вёскай Вялікія Корчыцы)[3]. У 1973 годзе ў склад Хідрынскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Корчыцы, Ляхчыцы і Навасадкі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2122 чалавекі[6], з іх 92,4 % — беларусы, 4,8 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.