Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 3 370 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.
У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі.
У 1976 годзе скасаваны пасёлкі Май і Падлессе (зліліся з вёскай Кавалёва)[1]. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарэлецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гарэлец, Ліпнікі, Ліпск, Пцічанская, Пясчанка, Ржышча і Янка Купала)[2]. 29 студзеня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Азёрны[3]. 8 верасня 2017 года вёскі Кавалёва і Сенажаткі ўключаны ў гарадскую рысу Мар’інай Горкі[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[5], з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 3370 чалавек[7].
Населеныя пункты
правіць- 1 студзеня 1947 года — 26
- 1 студзеня 2011 года — 28
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 211 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта Архівавана 29 лістапада 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9