Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Ляхавіцкі раён)
Навасёлкі — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці на рацэ Ведзьма. Цэнтр сельсавета і калгаса.
Аграгарадок
Навасёлкі
|
За 12 км на паўночны ўсход ад г. Ляхавічы, 232 км ад г. Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Кавалі.
НасельніцтваПравіць
401 жыхар, 167 двароў (1999 г.).
ІнфраструктураПравіць
Сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
СлавутасціПравіць
Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.
ЛітаратураПравіць
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. т. 11: Мугір-Паліклініка / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 2000