Навука перамагаць

«Навука перамагаць» (руск.: «Наука побеждать»), помнік рускай ваеннай думкі, твор, напісаны рускім палкаводцам А. В. Суворавым, у якім ён выказаў свае погляды на навучанне салдат, тактыку боя і іншыя пытанні функцыянавання войска.

Складаецца з двух частак:

  1. Вахт-парад.
  2. Гутарка з салдатамі іх мовай.

Твор змясціў ў канцэнтраваным выглядзе метады самога Суворава. На ідэях Суворава, выкладзеных у творы, вырасла цэлая плеяда рускіх военачальнікаў, у тым ліку М. І. Кутузаў, П. І. Баграціён і інш.

Напісана ў 1795 годзе, пасля задушэння паўстання 1794 года, калі Сувораў быў галоўнакамандуючы арміі на поўдні Расійскай імперыі.

Спасылкі правіць