Навуковая фантастыка
Навуковая фантастыка (НФ) — жанр у літаратуры, кіно і іншых відах мастацтва, адна з разнавіднасцяў фантастыкі. Навуковая фантастыка засноўваецца на фантастычных дапушчэннях у вобласці навукі і тэхнікі, у тым ліку як натуральных, так і гуманітарных навук[1]. Творы, заснаваныя на ненавуковых дапушчэннях, адносяцца да іншых жанраў (гл., напрыклад, Фэнтэзі). Тэмы навукова-фантастычных твораў — новыя адкрыцці, вынаходствы, невядомыя навуцы факты, даследаванні космасу і вандраванні ў часе. Дзеянне навуковай фантастыкі часта адбываецца ў будучыні, што родніць гэты жанр з футуралогіяй.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Г. Л. Олдзі. «Фантастычнае дапушчэнне» Архівавана 24 студзеня 2010. — Часопіс «Мир Фантастики»