Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Размешчаны ў г. Жодзіна па вул. Ціміразева, 1.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве
Міжнародная назва Scientific and Practical Center for Agriculture of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 1927
Рэарганізавана 2006
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Генеральны дырэктар Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў
Юрыдычны адрас  Беларусь, 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Ціміразева, 1.
Сайт izis.by

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1927 г. у Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна, які аб’яднаў разрозненыя вопытныя станцыі, аддзелы і лабараторыі Беларусі. З 1932 года — Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР. У 1937—1956 гадах Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР.

У 1956—1989 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства. З 1964 г. у Жодзіна. У 1989—2003 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў. У 2003—2006 гадах Інстытут земляробства і селекцыі. З 2006 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.

Дзейнасць правіць

Цэнтр займаецца комплекснай распрацоўкай пытанняў эканамічна эфектыўнай вытворчасці раслінаводчай прадукцыі пры выкананні патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя (экалагічных абмежаванняў); стварэннем высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, удасканаленнем сістэмы насенняводства, забеспячэннем інтэнсіфікацыі галіны раслінаводства на аснове развіцця занальных сістэм земляробства, адаптаваных да канкрэтных глебава-кліматычных умоў, распрацоўкай высокаэфектыўных тэхналогій вырошчвання, прымянення ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін і інш.

Структура правіць

Падраздзяленні правіць

  • Аддзел насенняводства і тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых раслін
  • Аддзел сістэм земляробства
  • Лабараторыя рэгуляцыі росту і развіцця раслін
  • Лабараторыя імунітэту
  • Лабараторыя трыцікале
  • Лабараторыя ячменю
  • Лабараторыя крупяных культур
  • Лабараторыя аўса
  • Аддзел зернебабовых культур
  • Аддзел алейных культур
  • Аддзел шматгадовай травы
  • Аддзел азімых збожжавых культур
  • Аддзел палявой кормавытворчасці
  • Аддзел генетычных рэсурсаў раслін
  • Аддзел біяхіміі і біятэхналогіі
  • Аддзел навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці
  • Аспірантура
  • Савет па абароне дысертацый
  • Планава-вытворчы аддзел
  • Аддзел бухгалтарскага ўліку і кантролю
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту
  • Група па будаўніцтве
  • Эксплуатацыйна-тэхнічны аддзел
  • Вытворчы аддзел
  • Гаспадарчы аддзел

Дачынныя прадпрыествы правіць

Падначаленыя ўстановы правіць

Дырэктары правіць

Генеральныя дырэктары правіць

Зноскі

Спасылкі правіць