Навум Ілліч Жолудзеў

Навум Ілліч Жолудзеў (1922—1985) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка 89-й гвардзейскай Белгародска-Харкаўскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта, Герой Савецкага Саюза, гвардыі малодшы сяржант.

Навум Ілліч Жолудзеў
Дата нараджэння 13 студзеня 1922(1922-01-13)
Месца нараджэння Гомель
Дата смерці 9 снежня 1985(1985-12-09) (63 гады)
Месца смерці Мінск
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411945
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні

Медаль «Залатая Зорка»

Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1985
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе. У Савецкай Арміі з 1941 г.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 г. Камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка (89-я гвардзейская стралковая дывізія, 37-я армія, Стэпавы фронт) камсамолец гвардыі малодшы сяржант Жолудзеў адным з першых у палку 29.09.1943 г. на падручных сродках пераправіўся праз Дняпро у раёне в. Келеберда (Крэмянчугскі раён Палтаўскай вобл) і мінамётным агнём прыкрываў пераправу падраздзяленняў палка.

У баі за ўтрыманне і расшырэнне плацдарму на правым беразе 05.10.1943 разлік знішчыў да роты гітлераўцаў, падавіў 3 агнявыя кропкі.

У 1944 скончыў курсы парторгаў. У 1946 г. скончыў курсы перападрыхтоўкі камсаставу, у 1950 г. — Мінскі юрыдычны інстытут. З 1970 г. падпалкоўнік Жолудзеў у запасе.

Жыў у Мінске. Працаваў старэйшым юрысконсультам «Белспортлато».

Узнагароды правіць

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года за выяўленыя мужнасць і гераізм падчас фарсіравання Дняпра гвардыі малодшаму сяржанту Жолудзеву Навуму Іллічу было нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3156).
  • Узнагароджаны таксама ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

Навум Ілліч Жолудзеў на сайце «Героі краіны»

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.