Навуць (рака)
рака ў Беларусі
На́вуць[1][2], Роў[1][2] — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).
Навуць | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 269 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць |
• Каардынаты | 52°18′00″ пн. ш. 27°55′15,57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Скрыпіца |
• Месцазнаходжанне | за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека |
• Каардынаты | 52°05′25,37″ пн. ш. 27°56′25,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Скрыпіца → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Жыткавіцкі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 31 км[1][2][3]. Плошча вадазбору 269[1][2][4] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца ў сутоках каналаў Страявы і Жыткавіцкі, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць, вусце за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека. Даліна невыразная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу (22 км ад вытоку[1][2]). Вадазбор нізінны. Асноўны прыток — Рудзянецкі канал (злева). Выкарыстоўваецца для напаўнення сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка» і ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Флора
правіцьВоды ракі насяляюць 50 відаў водарасцей[5].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д БелЭн 2000.
- ↑ а б в г д Блакітная 1994.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014. (руск.)
- ↑ Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 24 студзеня 2022. (руск.)
- ↑ Современное таксономическое разнообразие фитопланктона водоёмов и водотоков национального парка «Припятский». С. 37 (руск.)
Літаратура
правіць- На́вуць, Роў // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 262. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- На́вуць, Роў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- На́вуць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 448. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 21, 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)