Навікоўскі сельсавет (Бешанковіцкі раён)
Навіко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Навікі.
Навікоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Бешанковіцкі раён |
Уключаў | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Навікі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 мая 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Мішкавіцкага сельсавета Ульскага раёна перададзена вёска Парэчча[1]. 16 верасня 1957 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Заручэўе, Мурашкі і Яцукі)[2]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бешанковіцкага (10 населеных пунктаў: Бонькі, Вусы, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Кавалеўшчына, Саўчонкі, Узрэчча, Юдзіна і пасёлак цагельнага завода) і Каўлякоўскага (21 населены пункт: Альшанікі, Аўхіменкі, Барэц, Белькава, Бондарава, Бялянкава, Васток, Гаравыя, Дубінкі, Загор’е, Зарэчча, Застарынне, Звязда, Кародзіна, Кудраўка, Любічы, Мясаеды, Навікі, Полькавічы, Свярдлы і Старына) сельсаветаў[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.