Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на навіяле


Навіяль (ад кораня nov-, «новы», і скарачэння IAL — «міжнародная дапаможная мова») — штучная мова, створаная прафесарам Ота Есперсенам, дацкім лінгвістам, які раней удзельнічаў у праекце Іда.

Слоўнік мовы Навіяль у большасці складаецца са словаў германскага і раманскага паходжання, а яе граматыка заснаваная на англійскай мове.

Упершыню Навіяль была прапанавана ў кнізе Есперсена «Міжнародная мова» (1928), затым пабачыў свет слоўнік мовы Навіяль (1930). Пасля смерці Есперсена ў 1943 годзе праект спыніў ці значна запаволіў развіццё. У пачатку 1990-х гадоў, калі ў Сеціве ўзнікла мода пісаць штучнымі мовамі, на Навіяль зноў звярнулі ўвагу.