Нагорна-Карабахская Рэспубліка
Нагорна-Карабахская Рэспубліка (арм.: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն), таксама Рэспубліка Арцах (арм.: Արցախի Հանրապետություն) — непрызнаная дзяржава, абвешчаная ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і Шаўмянскага раёна Азербайджанскай ССР.
| |||||
![]() | |||||
Гімн: «Ազատ ու Անկախ Արցախ» | |||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 2 верасня 1991 (ад Азербайджана) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | ![]() ![]() ![]() | ||||
Афіцыйная мова | Армянская | ||||
Сталіца | Сцепанакерт | ||||
Форма кіравання | Змяшаная рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Араік Аруцюнян | ||||
Плошча • Усяго |
3170[1] км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Перапіс (2010) • Шчыльнасць |
146.600 чал. 141.400 чал. чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$1,6 млрд $2.581 | ||||
Валюта | Карабахскі драм (афіцыйна) Армянскі драм (фактычна) | ||||
Тэлефонны код | ++374 47 +374 97[2] | ||||
Часавыя паясы | +4 | ||||
|
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 270 км на захад ад Баку і займае ўсходнія і паўднёва-ўсходнія раёны Малога Каўказа.
Агульная плошча рэгіёна (Нагорна-Карабахскай вобласці ў АзССР) 4400 км². Сталіца Сцепанакерт размешчана ў у паўднёва-заходняй частцы рэгіёна. Мардакерт — адміністрацыйны цэнтр паўночнага Карабаха, Мартуні — усходняга Карабаха. Аскеран размешчаны на паўночны ўсход ад Сцепанакерта.
ГісторыяПравіць
- 10 снежня 1991 года армянскае насельніцтва тэрыторыі абвясціла незалежнасць ад Азербайджана і стварэнне Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
- 1992—1994 гады — Карабахская вайна.
- 2020 год — канфлікт у Нагорным Карабаху, у выніку якога НКР страціла значную частку тэрыторыі.
Палітычнае жыццёПравіць
Нагорна-Карабахская Рэспубліка — прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам.
ПрэзідэнтПравіць
Прэзідэнт з 21 мая 2020 года — Араік Аруцюнян.
Нацыянальны СходПравіць
Заканадаўчы орган — Нацыянальны Сход, 33 месцы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць
Пасля канфлікту ў Нагорным Карабаху 2020 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка захавала кантоль над сталіцай Сцепанакертам і 3 раёнамі: Мартакерцкім, Аскеранскім і Мартунінскім.
НасельніцтваПравіць
У 1990 годзе — 200 тыс. чалавек, у т.л. 76 % армяне, 23 % азербайджанцы, астатнія рускія і курды.
У 2015 года па папярэдніх дадзеных перапісу складае — 150 932 чалавекі.
Рэлігійны складПравіць
Пераважная большасць насельніцтва — вернікі Армянскай Апостальскай царквы.
Мраўскі хрыбет | Сарсангскае вадасховішча | Найбуйнейшая рака НКР — Тэртэр |