Надворны саветнік
Надворны асесар — грамадзянскі чын VII (да 1745 года — VIII) класа ў Табелі аб рангах. Па статусе быў ніжэй за калежскага саветніка і вышэй за калежскага асесара, тытулаваўся «ваша высокаблагароддзе». Па гэтым чыне да 1845 года надавалася нашчадкавае дваранства, затым — толькі асабістае. Правам прысваення гэтага чыну з 1803 года карысталіся дырэктары дэпартаментаў міністэрстваў і губернскае начальства (губернатары, намеснікі, генерал-губернатары).
Назва чыну паходзіла ад пасады саветніка г.зв. надворнага суда. Нягледзячы на тое, што надворныя суды былі скасаваныя ўжо ў 1726 годзе, чын працягнуў існаваць да 1917 года, а на тэрыторыях, якія не кантраляваліся бальшавікамі — і крыху даўжэй. Аўтаматычна дадзены чын з вызначанага часу прысвойваўся асобам, якія маюць навуковую ступень доктара або навуковае званне прафесара. Дзякуючы гэтай акалічнасці ўсе значныя дзеячы навукі або мастацтва ў Расійскай імперыі, незалежна ад саслоўнага або нацыянальнага паходжання, станавіліся рускімі дваранінамі.
Надворны саветнік мог займаць пасаду старшыні надворнага суда, столаначальніка і інш.