Надзвычайнае становішча ў Польшчы (2021)

Надзвычайнае становішча ў Польшчынадзвычайнае становішча, уведзенае 2 верасня 2021 года па прапанове Савета міністраў і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на частцы тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Яно ахапіла 115 мясцовасцей у Падляскім ваяводстве і 68 мясцовасцей у Люблінскім ваяводстве[1][2], уздоўж усёй польска-беларускай мяжы[3]. Было ўведзена на 30 дзён[4]. Пастановай ад 1 кастрычніка 2021 года прэзідэнт Анджэй Дуда падоўжыў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі, дзе яно ўжо дзейнічала, яшчэ на 60 дзён[5]. Польскі Сейм выдаў Пастанову аб згодзе на падаўжэнне надзвычайнага становішча[6].

Польскія палітыкі анансуюць надзвычайнае становішча

Ход падзей правіць

31 жніўня 2021 года Савет Міністраў звярнуўся да прэзідэнта Анджэя Дуды з просьбай абвясціць надзвычайнае становішча на тэрыторыі, прылеглай да беларуска-польскай мяжы. Запыт быў матываваны — паводле заявы ўрада — магчымымі пагрозамі бяспецы і грамадскаму парадку на частцы тэрыторыі Польшчы[7].

2 верасня 2021 года Прэзідэнт Анджэй Дуда пагадзіўся абвясціць надзвычайнае становішча ў мясцовасцях, запрапанаваных урадам[8]. У той жа дзень пастанова была апублікавана ў афіцыйным друкаваным выданні «Dziennik Ustaw» і, такім чынам, увайшла ў сілу[9]. Журналістам[10], гуманітарным работнікам, медыкам і актывістам, якія чакалі 21 дзень, каб атрымаць доступ да лагера бежанцаў ва Уснаж-Гурны[uk], быў дадзены час да канца 2 верасня, каб пакінуць мясцовасці, у якіх уведзена надзвычайнае становішча.

19 верасня прэм’ер-міністр Польшчы заявіў, што «ў Беларусі звыш 10 тысяч, а можа, і больш асоб, перамешчаных з Блізкага Усходу, пераважна з Ірака, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку».

23 верасня памежная служба Польшчы паведаміла пра смерць мігранта. Раней было вядома пра смерць трох мігрантаў на польскім баку мяжы.

Улады Польшчы з верасня распачалі затрыманні і дэпартацыі людзей, якія дапамагаюць мігрантам нелегальна перасякаць мяжу. Сярод іх як грамадзяне Польшчы, так і грамадзяне Беларусі, краін Азіі, у тым ліку некаторыя асобы, што маюць від на жыхарства ў краінах Еўрасаюза. Супраць групы грамадзян Беларусі і Польшчы пачалі крымінальную справу за знішчэнне ўчасткаў калючага дроту, расцягнутага на мяжы.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі выказаў упэўненасць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Еўрасаюза быў распрацаваны Мінскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой. Прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын 27 верасня заявіў, што 20% затрыманых мігрантаў маюць сувязі з Расіяй, пра што сведчаць знойдзеныя доказы.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыуш Каміньскі сказаў, што беларускія памежнікі даюць мігрантам псіхатропныя сродкі, у тым ліку дзецям. Таксама ён заявіў, што чвэрць затрыманых мігрантаў мае дачыненне да ўзброеных фармаванняў на Блізкім Усходзе.

4 кастрычніка польскія памежнікі знайшлі на беларуска-польскай мяжы ў Падляскім ваяводстве муляж выбуховага прыстасавання. За некалькі дзён да гэтага паведамлялася, што беларускія памежнікі правакуюць польскіх, кідаючы ў іхны бок прадметы і накіроўваючы зброю.

6 кастрычніка Памежная варта Польшчы паведаміла, што за жнівень і верасень спынілі звыш 14 тысяч мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі па-за межамі пунктаў пропуску. Акрамя таго, амаль штодня затрымлівалі памагатых мігрантаў, якія спрыялі парушэнню закону.

8 кастрычніка Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандра Часноўскага выклікалі ў польскі МЗС у сувязі з сітуацыяй на мяжы. Варшава трактуе паводзіны беларускага боку, як «агрэсіўныя дзеянні супраць Польшчы». Неаднаразова, з відэадоказамі заяўлялася, што беларускія памежнікі не толькі не спыняюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім нелегальна перасякаць польскую мяжу. 12 кастрычніка міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак заявіў пра падрыхтоўку новага закона, згодна з якім на польска-беларускай мяжы ўзвядуць агароджу для супрацьдзеяньня нелегальнай міграцыі.

14 кастрычніка, пасля чарговай навіны пра смерць сірыйскага мігранта на мяжы, польскі Сейм ухваліў папраўкі ў закон, які рэгламентуе пабудову агароджы з датчыкамі руху. Мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу, дзяржаўным службам дазволілі высылаць з краіны, калі тыя звярнуліся па атрыманне прыстанішча, прыбыўшы не з краін, дзе ім пагражала непасрэдная небяспека.

Агенцтва ААН па справах бежанцаў глыбока занепакоена тым, што прыняты ў Польшчы закон падрывае фундаментальнае права прытулку, замацаванае ў міжнародным і еўрапейскім заканадаўстве. Пра гэта заявіла прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Польшчы Крысцін Гоер 15 кастрычніка[11].

Рэакцыя правіць

Прадстаўнікі «Fundacja Ocalenie», якія знаходзяцца на мяжы ва Уснаж-Гурны са жніўня 2021 года, адкрыта выступілі супраць і раскрытыкавалі абвяшчанне надзвычайнага становішча[1]. Паводле слоў іх прадстаўніка, дзяржава абвясціла надзвычайнае становішча «толькі для палітычнай выгады» і дала магчымасць дзяржаўным сілам дзейнічаць без нагляду. Некалькі членаў апазіцыі таксама выказалі аналагічныя асцярогі. Дональд Туск, былы прэм’ер-міністр Польшчы, заявіў, што надзвычайнае становішча выкарыстоўваецца партыяй «Права і справядлівасць» у якасці дымавой заслоны для прыкрыцця некампетэнтнасці іх урада[1][12]. У адказ урад абвінаваціў як няўрадавыя арганізацыі, так і членаў апазіцыйных партый у тым, што яны падыгрываюць расійскай прапагандзе.

Зноскі

  1. а б в Stan wyjątkowy. «Prezydent bezobjawowy», «Podłość polskich władz». Fala komentarzy (польск.). gazetapl. Праверана 2 верасня 2021.
  2. § 1 ust. 2 rozporządzenia Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 2 września 2021 r. w sprawie wprowadzenia stanu wyjątkowego na obszarze części województwa podlaskiego oraz części województwa lubelskiego (Dz. U. z 2021 r. Nr 1612, poz. Не ўведзена пазіцыя!)
  3. Stan wyjątkowy na granicy z Białorusią. Jest decyzja prezydenta. Polska Agencja Prasowa (2 верасня 2021). Праверана 2 верасня 2021.
  4. § 1 ust. 1 rozporządzenia Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 2 września 2021 r. w sprawie wprowadzenia stanu wyjątkowego na obszarze części województwa podlaskiego oraz części województwa lubelskiego (Dz. U. z 2021 r. Nr 1612, poz. Не ўведзена пазіцыя!)
  5. § 1 rozporządzenia Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 1 października 2021 r. w sprawie przedłużenia stanu wyjątkowego wprowadzonego na obszarze części województwa podlaskiego oraz części województwa lubelskiego (Dz. U. z 2021 r. Nr 1788, poz. Не ўведзена пазіцыя!)
  6. Uchwała Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 30 września 2021 r. w sprawie wyrażenia zgody na przedłużenie stanu wyjątkowego (Dz. U. z 2021 r. Nr 1787, poz. Не ўведзена пазіцыя!)
  7. Projekt uchwały Rady Ministrów o skierowaniu do Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej wniosku o wprowadzenie stanu wyjątkowego na obszarze części województwa podlaskiego oraz części województwa lubelskiego — Kancelaria Prezesa Rady Ministrów — Portal Gov.pl (польск.). Kancelaria Prezesa Rady Ministrów. Праверана 2 верасня 2021.
  8. Stan wyjątkowy na granicy z Białorusią. Jest decyzja prezydenta (польск.). Polska Agencja Prasowa SA. Праверана 2 верасня 2021.
  9. Stan wyjątkowy. Rozporządzenie prezydenta Andrzeja Dudy opublikowane w Dzienniku Ustaw (польск.). TVN24. Праверана 2 верасня 2021.
  10. Węglarczyk: po wyrzuceniu dziennikarzy problem na granicy nie zniknie (польск.). Onet. Праверана 2 верасня 2021.
  11. Nashaniva.com
  12. Tusk, Donald. Kto naprawdę wstrzymuje wypłatę pieniędzy dla Polski. (англ.). Twitter (2 верасня 2021). Праверана 2 верасня 2021.[self-published]

Спасылкі правіць