Надзея Анатолеўна Мікуліч
Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953) — беларуская спявачка, кампазітарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Надзея Анатолеўна Мікуліч | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі |
спявачка, кампазітарка |
Гады актыўнасці | з 1971 |
Інструменты | гітара, губны гармонік, акардэон, балалайка, домра |
Жанры | папулярная музыка |
Калектыў |
«Верасы» «Чараўніцы» Белдзяржфілармонія |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Навучалася ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі «Чараўніцы»[1].
У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок»[1], а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР на пачатку 1980-х гадоў.
З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час знік, пасля вярнуўшыся ўжо больш нізкім.
Надзея Мікуліч выконвае песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» і іншыя. З песняй «Ксеня» Уладзіміра Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпламанткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
Выпусціла 4 аўдыёальбомы, 3 кампакт-дыскі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Сям’яПравіць
Муж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы»[1]. Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком.
ДыскаграфіяПравіць
- «Тем, кто любит» (2005)
- «Святая муза» (2008)
- «Я вернусь» (2008)
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Д.П. МІКУЛІЧ НАДЗЕЯ (Микулич Надежда, Mikulich Nadzeya) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 181–182. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
СпасылкіПравіць
- Девушка из «Верасов» Надежда Микулич: «Я родила ребёнка и лишилась голоса…»(недаступная спасылка) // «Комсомольская правда», Антон ЛУБНЕВСКИЙ, 22.01.2009