Надзея Мацвееўна Муранская

Надзея Мацвееўна Мура́нская (сапраўднае Мурынава) — спявачка (сапрана) і педагог другой паловы XIX стагоддзя.

Надзея Мацвееўна Муранская
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]

Біяграфія правіць

Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (клас К. Эверардзі). Выступала ў Казані, Вільні, Пецярбургу, у Мінску з гастрольнымі трупамі на сцэне Мінскага гарадскога тэатра (1891—1893 і 1902—1903).

Адзін з першых вакальных педагогаў на Беларусі, арганізавала Мінскую вакальную студыю.

Творчасць правіць

Валодала мяккім прыемным голасам, артыстычнасцю, выключным пачуццём ансамбля. Сярод партый: Тамара («Дэман[ru]» А. Рубінштэйна), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Антаніда («Жыццё за цара» М. Глінкі), Маргарыта Валуа («Гугеноты» Дж. Меербера), Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага), Донна Анна («Дон Жуан» В. А. Моцарта) і інш. У 1894—1895 гадах спявала ў Пецярбургу з Ф. Шаляпіным у операх «Трубадур» Дж. Вердзі (Леанора), «Кармэн» Ж. Бізэ (Мікаэла), «Фаўст» (Маргарыта).

Заўвагі правіць

Літаратура правіць