Надзея Пятроўна Дрозд
Надзея Пятроўна Дрозд (нар. 8 сакавіка 1983 , Бабруйск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка. Разыгрываючы абаронца. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1].
Нарадзілася |
8 сакавіка 1983 (41 год) |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьБаскетболам пачала займацца ў 1992 годзе ў Бабруйску. Першы трэнер — Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала пад яго кіраўніцтвам за бабруйскі «Гермес», гродзенскія ВАР, «Алімпію» і «Вікторыю». Таксама выступала за клубы Польшчы, Расіі і Германіі.
Была гульцом зборных Беларусі U-16 (1999) і U-20 (2001). Выступала за жаночую зборную Беларусі ў 2004—2014 гадах (з перапынкамі)[2].
У 2015 годзе завяршыла гульнявую кар’еру[3]. Працавала спецыялістам па маркетынгу ў клубе «Алімпія»[4].
Кар’ера
правіць- 1997—1998 — Гермес (Бабруйск)
- 1998—1999 — Гермес-ВАР (Гродна)
- 1999—2002 — Алімпія (Гродна)
- 2002—2003 — Вікторыя (Гродна)
- 2003—2004 — Эліта (Валомін, Польшча)
- 2004—2005 — Одра (Бжэг, Польшча)
- 2005—2007 — Алімпія (Гродна)
- 2007—2008 — Спартак (Санкт-Пецярбург, Расія)
- 2008—2010 — Хернэр ТК (Хернэ, Германія)
- 2012—2015 — Алімпія (Гродна)
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
- Чэмпіёнка Беларусі (4): 2000/2001, 2005/2006, 2006/2007, 2012/2013.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1999/2000.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002, 2002/2003, 2013/2014, 2014/2015.
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2000, 2002, 2005, 2014.
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2012/2013.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2013/2014, 2014/2015.
Зноскі
- ↑ Команда — мечта!
- ↑ Надежда Дрозд(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2023. Праверана 2 кастрычніка 2023.
- ↑ НАДЕЖДА ДРОЗД ЗАВЕРШИЛА ПРОФЕССИОНАЛЬНУЮ КАРЬЕРУ
- ↑ НАДЕЖДА ДРОЗД: ГЛАВНОЕ — СБОРНАЯ