Надзея Яковіц
Надзея Уладзіміраўна Кошар, па нараджэнні Яковіц[1] (нар. 27 чэрвеня 1990, Светлагорск, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Выступала за маладзёжную зборную Беларусі. Жонка баскетбольнага трэнера Анатоля Кошара.
Нарадзілася |
27 чэрвеня 1990 (34 гады) Светлагорск, Гомельская вобласць, БССР, СССР |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||
Рост | 181 см | |||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьВыхаванка СДЮШАР №1 г. Светлагорска[2][3]. З 13 гадоў навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча. У 15 гадоў дэбютавала ў чэмпіянаце Беларусі. Выступала за клубы Гродна, Мінска, Барысава, Брэста.
Выступала за зборныя U-16 (2006), U-18 (2007) і U-20 (2007—2010).
Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. З 2014 года — выкладчык МДЛУ.
Прымае ўдзел у турнірах па баскетболе 3х3[4].
Кар’ера
правіць- 2005—2006 — Вікторыя (Гродна)
- 2006—2007 — Мінск-2006[5]
- 2007—2011 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2011—2012 — Мінск-2006
- 2012—2014 — Цмокі-Мінск
- 2014—2016 — БрДУ ЦАР Вікторыя (Брэст)
Дасягненні
правіць- Чэмпіёнка Беларусі (3): 2007/2008, 2009/2010, 2013/2014.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2006/2007, 2008/2009, 2012/2013.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012.
- Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2008.
Зноскі
- ↑ Лепшыя спартсмены(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ ГУ «ДЕТСКО-ЮНОШЕСКАЯ СПОРТИВНАЯ ШКОЛА №1 СВЕТЛОГОРСКОГО РАЙОНА»
- ↑ Лучшие спортсмены Светлогорска. Светлогорские мастера спорта
- ↑ ПАЛОВА-2024. ОПРЕДЕЛЕНЫ ПЕРВЫЕ ПОБЕДИТЕЛИ II ЭТАПА ЛИГИ 3Х3
- ↑ БК «Минск». История