Надзея Яўгеньеўна Аблова
Надзея Яўгеньеўна Аблова (18 красавіка 1956, Мінск, Беларуская ССР (цяпер — Беларусь)) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2005), прафесар (2008).
Надзея Яўгеньеўна Аблова | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | Гістарычны факультэт БДУ, Факультэт міжнародных адносін БДУ, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2005) |
Навуковае званне | прафесар (2008) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Н. С. Кіняпіна (кандыдацкая дысертацыя) |
Біяграфія
правіцьНарадзілася у сям’і служачых. У 1978 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. Леніна. У 1978—1981 гг. вучылася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1982 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Политика России и Англии в Иране после Крымской войны. 1856—1881 гг.» (навуковы кіраўнік — Н. С. Кіняпіна ).
У 1982—1994 гг. працавала дацентам кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, навуковым сакратаром Савета і старшынёй Савета маладых навукоўцаў факультэта. У 1988—1991 гг. член Праўлення савецкай Асацыяцыі маладых гісторыкаў. З 1994 да 2000 гг. дацэнт кафедры міжнародных адносін, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта міжнародных адносін БДУ, навуковы сакратар Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі».
У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.)». З 2005 г. прафесар кафедры паліталогіі Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2006 г. — член Экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па гістарычным навукам.
Навуковыя інтарэсы
правіцьГісторыя рускага замежжа; праблемы развіцця міжнародных адносін і знешняй палітыкі Расіі; гісторыя дыпламатыі; палітычная гісторыя.
Працы
правіцьКнігі
правіць- Дальневосточная ветвь Русского зарубежья / Н. Е. Аблова. — Мн.: Республиканский институт высшей школы, 2007. — 218, [1] с. — ISBN 978-985-500-157-8.
- История КВЖД и российской эмиграции в Китае: Первая половина XX в. — Мн.: БГУ, 1999. — 315, [1] с. — ISBN 985-445-242-5.
- История КВЖД и российской эмиграции в Китае (первая половина XX в.). — Мн.: БГУ, 1999. — 316 с. — ISBN 985-445-242-5.
- КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.) / Н. Е. Аблова; РАН, Ин-т Дальнего Востока. — М.: Русская панорама, 2005. — 430, [1] с., [8] л. ил. — (Серия «Страницы российской истории»). — ISBN 5-93165-119-5.
Дысертацыі і аўтарэфераты
правіць- КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.): автореф. дис. … доктора ист. наук: спец. 07.00.03 — Всеобщая история / Аблова Надежда Евгеньевна; РАН, Ин-т Дальнего Востока. — М., 2005. — 41 с.
- КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.): дис. … доктора ист. наук: 07.00.03: Утверждена 19.04.06 / Аблова Надежда Евгеньевна. — М., 2005. — 555 л.
Артыкулы
правіць- Русско-иранские отношения в годы англо-иранской войны (1856—1857 гг.) // Вестник МГУ. Серия 8. — 1982. — № 2. — С.
Зноскі
Літаратура
правіць- Аблова Надежда Евгеньевна // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, [1] с. — С. 8. — ISBN 978-985-08-0855-4.