Над Нёманам (фільм)

беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы

«Над Нё́манам» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2020 годзе[1].

Над НёманамM:
Над Нёманам
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Кінакампанія Белсат
Працягласць 41 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 26 снежня 2020

Сюжэт правіць

Маленькі Гоша жыве ў Орлі над Нёманам і пакуль не вызначыўся, кім быць. Ягоны дзядуля амаль усё жыццё прысвяціў працы ў мясцовым шпіталі, а тата ўзначальвае амбулаторыю — цэнтр мясцовае «цывілізацыі».

Сюды з аколіцы штодня сцягваецца народ — падлячыцца ды пагутарыць. Па абедзе шасцігадовы хлопчык назірае, як тата, зняўшы доктарскі халат, упарта круціць балты ды гайкі, спрабуе чарговы раз вярнуць да жыцця стары савецкі камбайн — фермеру трэба ехаць у поле малаціць жыта, пасля заганяць авечак і даіць кароў. Гоша дапамагае ды адначасна спазнае навакольны свет.

На ўскрайку вёскі месцяцца старыя жыдоўскія могілкі. Мала хто з цяперашніх вяскоўцаў згадвае, што сталася з былымі насельнікамі — іншае жыццё, іншыя клопаты. Доктар распавядае сыну гісторыю мястэчка, марыць, што Гоша застанецца працаваць на роднай зямлі. Аднак пакуль хлопчык проста жыве, усміхаецца, гуляецца. На тое яно і дзяцінства, каб не думаць пра будучыню.

Здымачная група правіць

  • аўтары сцэнарыя — Раіса Грыбянюк, Андрэй Куціла
  • рэжысёр, аператар, мантаж — Андрэй Куціла
  • асістэнт рэжысёра — Вікторыя Шаблоўская
  • гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
  • карэкцыя колеру — Аліса Тумашэўская
  • рэдактар — Юрый Каліна

Зноскі

  1. Кацяловіч, Ірэна (28 снежня 2020). "Глыбінка, дзе жыве толькі мінулае: Андрэй Куціла зняў фільм на хайповай Шчучыншчыне". Белсат. Праверана 2021-02-11.

Спасылкі правіць