Наезд на натоўп у Чжухаі (2024)

11 лістапада 2024 года ў кітайскім горадзе Чжухай[d] кіроўца пазадарожніка здзейсніў наезд на пешаходаў на бегавой дарожцы ў спартыўным цэнтры «Чжухай Стадыум», у выніку чаго 35 чалавек загінулі і 43 атрымалі раненні[1]. Інцыдэнт стаў самым буйным масавым забойствам у краіне з часоў тэракты ва Урумчы ў маі 2014 года[2].

Прыкладна ў 19:48 па мясцовым часе зламыснік наехаў на пазадарожніку Beijing BJ40[3] з хуткасцю 70—80 км/г на людзей, якія трэніраваліся на бегавой дарожцы спартыўнага цэнтра[4]. На наступны дзень пасля атакі ў горадзе павінен быў прайсці буйны міжнародны авіясалон, таму ў горадзе былі ўзмоцненыя меры бяспекі[5][2][6]. Відэазапісы і рэпартажы пра інцыдэнт падвергліся цэнзуры ў Інтэрнэце, а падрабязнасці пра яе былі апублікаваныя толькі на наступны дзень. Гэта выклікала напружанасць у кітайскіх сацыяльных сетках, людзі былі абураныя затрымкай з публікацыяй падрабязнасцяў[7][6].

Меркаваны нападнік, 62-гадовы разведзены мужчына па прозвішчы Фань, быў арыштаваны паліцыяй пры спробе схавацца з месца злачынства. Як мяркуецца, пасля нападу ён паспрабаваў пакончыць з сабой, парэзаўшы шыю і грудзі нажом, але запаў у кому[1]. Палітычны лідар КНР Сі Цзіньпін запатрабаваў сурова пакараць вінаватага.

Смяротны прыгавор Фань Вэйцю быў вынесены 27 снежня. Суд пастанавіў, што падсудны «ўяўляе пагрозу грамадскай бяспецы». Яго ўчынак быў прызнаны «вельмі подлым», а характар ​​злачынства і метады, пры дапамозе якіх яно было здзейснена, «надзвычай кепскімі і жорсткімі». 20 студзеня 2025 года прысуд прыведзены ў выкананне.

Крыніцы

правіць
  1. а б "Си Цзиньпин распорядился наказать водителя, наехавшего на людей в Чжухае". РИА Новости.
  2. а б Gan, Nectar. 35 killed after car plows into crowds outside sports center in Chinese city, police say (англ.). CNN (12 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
  3. "珠海撞人案涉事越野车宽近两米 嫌犯事发前一天提车". Lianhe Zaobao.
  4. 35 dead after car attack in Chinese city of Zhuhai, suspect arrested, police say (англ.). South China Morning Post (12 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
  5. В Чжухае в ДТП погибли 35 человек (руск.). TACC. Праверана 16 лістапада 2024.
  6. а б Driver rams his car into crowd in China, killing 35. Police say he was upset about his divorce (англ.). AP News (11 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
  7. 産経新聞. TBS記者、中国で取材中「警察呼ばれ、全て素材削除させられた」 広東の車暴走死傷で (яп.). 産経新聞:産経ニュース (13 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.