Назар (амулет)

(Пасля перасылкі з Назар, амулет)

Назар (турэцк.: nazar boncuğu) або вока Фатымы — амулет, які павінен абараняць ад «злога вока».

Вока Фатымы на турэцкім базары
Сімвал nazar boncuğu) на самалёце Fly Air

Вырабляецца найчасцей са шкла, мае форму кроплі сіняга колеру з намаляванымі на ёй канцэнтрычнымі кругамі белага, блакітнага і цёмна-сіняга колеру.