Найвышэйшая Літоўская Рада

Найвышэйшая Літоўская Рада — часовы рэвалюцыйны ўрад, орган найвышэйшай выканаўчай улады Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай падчас Паўстання 1794 года. Дзейнічала з 24 красавіка да 11 чэрвеня 1794 года ў Вільні.

Гісторыя

правіць

Найвышэйшая Літоўская Рада была ўтворана ў Вільні 24 красавіка 1794 года пасля перамогі там паўстання. Асобы, якія ўвайшлі ў склад Рады, асобным Актам Паўстання Літоўскага Народа ўрачыста прысягнулі на абарону сваю і Айчыны. Акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ быў зачытаны Ежы Белапятровічам у той самы дзень на гарадскім рынку ў Вільні.

Таксама 24 красавіка Рада выдала Маніфест пра далучэнне да паўстання ў Польшчы, заклікаючы зброяй здабываць свабоду і грамадзянскую роўнасць.[1]

Рада складалася з чатырох дэпутацыяў:

  • Крымінальны суд (займаўся караннем здраднікаў Айчыны);
  • Дэпутацыя забеспячэння (займаўся патрэбамі паўстання);
  • Дэпутацыя публічнай бяспекі (займалася прадухіленнем перашкодаў паўстанню);
  • Дэпутацыя публічнага скарбу (заведвала публічным скарбам і выконвала ўскладзеныя правам на скарбавую камісію абавязкі).

Упаўнаважаным друкаваным сродкам Рады была газета «Gazeta Narodowa Wileńska».

Найвышэйшая Літоўская Рада імкнулася весці незалежную літоўскую нацыянальную палітыку, што прывяло да паступовага расчаравання паўстанцаў. Якуб Ясінскі, які 3 мая быў прызначаны Радай камендантам арміі ВКЛ (то бок стаяў на чале збройных сіл паўстанцаў)[2], меў рэвалюцыйную праграму і намер аднавіць дзяржаўную незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага.[3] З-за адсутнасці адзінства ў паўстанцкім кіраўніцтве напалоханы радыкалізмам Ясінскага Касцюшка адхіліў яго ад камандавання. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачана ў сепаратызме і распушчаная.[2] Гэта аслабіла паўстанне, якое на той момант ужо згасала, і ў выніку чаго расійскія войскі ў жніўні занялі Вільню.[3]

Склад Рады

правіць

У склад Рады ўваходзілі наступныя асобы:

Зноскі

Спасылкі

правіць