«Налева ад ліфта»[3] (фр. À gauche en sortant de l’ascenseur) — французская камедыя становішчаў з П’ерам Рышарам у галоўнай ролі.

Налева ад ліфтаM:
фр.: À gauche en sortant de l'ascenseur
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 79 хв.
Краіна
Мова французская
Год 1988 і 25 мая 1989[1]
IMDb ID 0096517

Ян і Барыс жывуць па суседстве. Ян Дзюкудро (П'ер Рышар) — сарамлівы мастак, даўно закаханы ў прыгожую замужнюю бландынку Фларанс Арно (Фані Катансон). Ён доўга не вырашалася запрасіць яе на спатканне, але, у рэшце рэшт, на сваім вернісажы, рашыўся. На гэтым жа вернісажы з’яўляецца тэмпераментны сусед Яна, таксама мастак, Барыс (Рышар Барэнжэ). Ён зусім змучыў сваю жонку, маладую прыгажуню Еву (Эмануэль Беар), заўсёдным недаверам і сваркамі, і цяпер зноў учыніў скандал, прыраўнаваўшы яе да кагосьці з наведвальнікаў.

У дзень спаткання Яна здарылася так, што Барыс забыўся свой кейс, і яго напаўголая жонка выбегла за ім з кейсам на пляцоўку да ліфта. Дзверы кватэры Барыса і Евы ўвесь час захлопваліся ад скразнякоў, што здарылася і ў гэты раз. Напаўаголенай красуні больш нічога не застаецца, як шукаць паратунку ў кватэры Яна. Каб дапамагчы суседцы, Ян лезе на суседскі балкон, аднак тут на парозе ўзнікае Барыс, які ўспомніў пра кейс. А ў кватэру Яна ў гэты ж момант тэлефануе яго каханая, на званок якой адказвае Ева і незнарок дае зразумець суразмоўніцы, што яна распранутая.

Барыс прыходзіць у лютасць, убачыўшы Яна ў сваёй кватэры, Яну ледзь удаецца збегчы.

Але гэта ўсяго толькі пачатак вельмі кур’ёзнай сітуацыі, усё пачынае хутка закручвацца. З-за бесперапыннага скандалу ўзнікае маса пацешных сітуацый і непаразуменняў. Барыс уладкоўвае цэлы тэатр сюр, у які апынуліся ўцягнутыя Ян, Фларанс, яе муж Андрэ, сябар Яна, двое паліцэйскіх, а таксама чарнаскурая пакаёўка Марыльда, якая ў дадатак апынулася палюбоўніцай Барыса.

У выніку Барыс папрасіў прабачэння ў жонкі, пажадаў удачы Марыльдзе ў яе асабістым жыцці, якую вырашыў суцешыць сябар Яна. Фларанс, выкрыўшы мужа ў чарговай здрадзе, разводзіцца з ім, і яны з Янам нарэшце ўз’ядноўваюцца.

У ролях

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — артыкул П'ер Рышар