Налі (Налейка, Наліўкі) — першая слабада іншаземцаў у Маскве. Вядома паводле звестак С. Герберштэйна. Існавала з пачатку XVI стагоддзя ў раёне вул. Якіманка (за сучасным Спасаналіўкаўскім завулкам[ru]). Заснавана па загадзе вялікага князя Васіля III для драбаў (пешых воінаў), у асноўным выхадцаў з Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары слабады (у адрозненне ад іншых жыхароў Масквы) мелі права варыць піва і мёд увесь год і, як мяркуе Герберштэйн, назва паходзіць ад слова «налей», якое тут часта гучала. Паколькі слабада была заселена вайскоўцамі, яе размясцілі па суседстве з Крымскім бродам — найбольш небяспечным месцам у час татарскіх наездаў.

Пры ўзнікненні слабады сярод яе насельніцтва пераважалі беларусы, але з-за наплыву людзей з Заходняй Еўропы яна паступова страчвала свой беларускі характар. Як мяркуецца, Налі знішчаны ў 1571 у час наезду хана Даўлет-Гірэя, калі Маскву вынішчыў вялікі пажар.

Літаратура правіць