Нападаючы (футбол)
Нападаючы або нападнік (англ.: forward) — гулец, асноўнай функцыяй якога з’яўляецца забіванне галоў.
Дзейнічае бліжэй за ўсіх з сваёй каманды да чужых варот. Выконваць свае функцыі нападнікам дапамагаюць паўабаронцы.
Вызначаюць цэнтральнага, краёвага і адцягнутага нападаючых.
У сучасных тактычных схемах ужываюцца ад аднаго да трох нападаючых. Звычайна на полі гуляюць два, прычым часцей за ўсё адзін размяшчаецца як мага бліжэй да варот, а другі знаходзіцца як бы за ім і падтрымлівае яго з глыбіні поля. У задачы першага ўваходзіць прыняць мяч, адцягнуць на сябе некалькі абаронцаў і аддаць галявы пас, альбо прабіць абарону і забіць самому. Задача другога — аддаваць пас з глыбіні да варот, перамяшчацца ў штрафны, адцягваючы ўвагу супернікаў, шукаць свабодныя зоны і прымаць там мяч.
Крыху радзей адзін з нападнікаў ссоўваецца на бок поля і робіць перадачу ў паветры ў штрафную пляцоўку суперніка.
Паколькі звычайна нападнікі забіваюць больш галоў, чым хтосьці іншы ў камандзе, яны з’яўляюцца найболей вядомымі.
Цэнтрфорвард
правіцьУ цэнтральнага нападаючага або «чыстага форварда» адна задача — забіць гол. Большасць знаходзіцца ў штрафной або побач з ёй, стала шукаючы магчымасць прыняць мяч і ўдарыць па варотах. Такіх гульцоў часта завуць лісой у клетцы, таму што яны перамяшчаюцца ў асноўным па штрафной суперніка. Сярод нападаючых такога тыпу найболей вядомыя Рамарыа, Раналда, Герд Мюлер, Гары Лінекер, Эрнан Крэспа, Руд ван Ністэлрой, Габрыэль Батыстута, Робі Фаўлер. Ім неабавязкова мець высокую хуткасць, галоўнае — з’явіцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час і тэхнічна ўдарыць па мячы.
Іншы тып цэнтральных нападаючых — магутныя, фізічна развітыя гульцы з уменнем добра гуляць галавой і затуляць мяч. Уся каманда працуе на тое, каб падаваць ім мячы, і яны альбо забіваюць ударам галавы, альбо, хаваючы мяч, праводзяць яго ў штрафную і забіваюць гол. Сярод такіх гульцоў вядомыя Алан Шырэр, Крысціян В’еры, Ян Колер, Фернанда Мар’ентэс.
Іншыя забіваюць галы, зарабляючы іх выключна дзякуючы ўменню валодання мячом. Атрымліваючы перадачу, яны на высокай хуткасці прарываюцца ў штрафную і падманнымі рухамі вызваляюцца ад абароны; застаўшыся сам-насам з галкіперам або пустой брамай, убіваюць мяч у сетку. Такой гульнёй адрозніваліся і адрозніваюцца Цьеры Анры, Ёхан Кройф, Майкл Оўэн, Фернанда Торэс, Фёдар Чаранкоў.
Шматлікія, асабліва вялікія, гульцы выдатна выкарыстоўваюць усе прыёмы для таго, каб дамагчыся выніку. Пеле, Дыега Марадона, Марка ван Бастэн, Юрген Клінсман маглі скарыстацца любой магчымасцю дзякуючы сваім шырокім уменням і здольнасці чытаць гульню, выкарыстаць нестандартны ход і забіць мяч у вароты.
Адцягнены форвард
правіцьАдцягнены форвард звычайна гуляе паміж нападаючымі і паўабаронай. Упершыню з нападаючым на такой пазіцыі стала гуляць зборная Венгрыі канца 40-х — сярэдзіны 50-х, у якой гэтую ролю выконваў Ферэнц Пушкаш. Каманда Выдатных венграў, як яе звалі тады, была лідарам сусветнага футбола і стала адной з вялікіх каманд усіх часоў.
Папулярнасць гэтай пазіцыі прынесла зборная Італіі; італ.: trequartista — гулец, які не гуляе ні ў нападзе, ні ў паўабароне, але трымае ўсе ніткі гульні, як цяпер прынята казаць — плэймэйкер. У Іспаніі гэтую ролю завуць ісп.: mediapunta, у Англіі — пазіцыя Тэдзі Шэрынгема.
Незалежна ад назвы такі гулец выконвае не толькі задачы нападу, але і абарончыя. На гэтае месца выбіраецца альбо паўабаронца з добрымі атакавальнымі здольнасцямі, альбо нападаючы, здольны добра гуляць у адбіранні мяча. Так павялося, што часцей за ўсё гулец гэтага амплуа мае дзясяты нумар. Пад гэтым нумарам выступала вельмі шмат вядомых футбалістаў, ад Пеле да Зінедзіна Зідана.
Спасылкі
правіць- Пазіцыі ў футболе (англ.)