Напад на Пёрл-Харбар
Напад на Пёрл-Харбар (або, па японскіх крыніцах, Гавайская аперацыя) — раптоўны камбінаваны напад японскай палубнай авіяцыі авіяноснага злучэння віцэ-адмірала Цюіці Нагума і японскіх звышмалых падводных лодак, дастаўленых да месца нападу падводнымі лодкамі Японскага імператарскага флоту, на амерыканскія ваенна-марскую і паветраныя базы, размешчаныя ў наваколлях Пёрл-Харбара на востраве Ааху (Гавайскія астравы), які адбыўся нядзельнай раніцай 7 снежня 1941 года.
Напад на Пёрл-Харбар. | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 7 снежня 1941 | ||
Месца | Пёрл-Харбар, Ааху, Гавайскія астравы | ||
Вынік |
Рашучая тактычная перамога Японіі |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Напад складаўся з двух авіяцыйных налётаў, у якіх удзельнічала 353[1] самалёты, якія вылецелі з 6 японскіх авіяносцаў. Вынікам нападу стала патапленне чатырох лінейных караблёў ВМС ЗША (два з якіх былі адноўлены і вернуты да службы ў канцы вайны), яшчэ чатыры былі пашкоджаны. Японцы таксама патапілі ці пашкодзілі тры крэйсеры, тры эсмінцы, 1 мінны загараджальнік; знішчылі 188—272 самалётаў (па розных крыніцах); чалавечыя ахвяры — 2402 забітых і 1282 параненых. Электрастанцыя, верф, паліўнае і тарпеднае сховішчы, пірсы, а таксама будынак галоўнага кіравання ад нападу не пацярпелі. Японскія страты былі мінімальнымі: 29 самалётаў, 4 малагабарытныя падводныя лодкі разам з 65 загінулымі або параненымі ваеннаслужачымі.
Напад з'яўляўся прэвентыўнай мерай супраць ЗША, накіраванай на ліквідацыю амерыканскага ваенна-марскога флоту, заваяванне панавання ў паветры ў ціхаакіянскім рэгіёне і наступнага вядзення ваенных дзеянняў супраць Бірмы, Тайланда, заходніх уладанняў ЗША ў Ціхім Акіяне. Гэтай мэты ўдалося дасягнуць толькі часткова з прычыны таго, што сучасныя надводныя караблі ЗША - авіяносцы - знаходзіліся тым часам у іншым месцы і не пацярпелі. Пацярпелыя лінкары былі састарэлых тыпаў, часоў Першай сусветнай вайны. Да таго ж, значэнне лінкараў як асноўнай ударнай сілы флоту ў эпоху панавання авіяцыі рэзка змяншалася.
Напад на Пёрл-Харбар стаў прычынай уступлення ЗША ў Другую сусветную вайну — у той жа дзень ЗША абвясцілі вайну Японіі і ўступілі ў Другую сусветную вайну. З-за нападу, асабліва з-за яго характару, грамадская думка ў Амерыцы рэзка змянілася з ізаляцыянісцкай пазіцыі ў сярэдзіне 1930-х гадоў да прамога ўдзелу ў ваенных дзеяннях. 8 снежня 1941 года Прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт выступіў на аб'яднаным пасяджэнні абедзвюх палат Кангрэса. Прэзідэнт запатрабаваў з 7 снежня, «дня, які ўвойдзе ў гісторыю як сімвал ганьбы», абвясціць вайну Японіі. Кангрэс прыняў адпаведную рэзалюцыю.
Заўвагі
правіць- ↑ Лінкары Заходняя Вірджынія (BB-48) і Каліфорнія (BB-44) былі патоплены ў Пёрл-Харбары, а пасля падняты і вернуты ў строй
Крыніцы
правіць- ↑ Parillo 2006, p. 288
Літаратура
правіць- Кампании войны на Тихом океане. Материалы комиссии по изучению стратегических бомбардировок авиации Соединённых Штатов / Перевод с английского под ред. адмирала флота Советского Союза Исакова И.С.. — М.: Воениздат, 1956. — 558 с.
- Пёрл-Харбор. Ред. Н. Аничкин. — М.: Эксмо, 2010. — ISBN 978-5-699-39244-5
- Parillo, Mark. The United States in the Pacific // Why air forces fail : the anatomy of defeat : (en) / eds. Robin Higham, Stephen Harris. — Lexington, KY : University Press of Kentucky, 2006. — 382 p. — ISBN 978-0-8131-7174-6. — ISBN 978-1-283-23284-5. — ISBN 9786613232847. — ISBN 978-0-8131-2374-5.
Спасылкі
правіць- The Pearl Harbor Attack, 7 December 1941Архівавана 18 жніўня 2010.
- Pearl Harbor Pages