Напад на ісмаіліцкі цэнтр у Лісабоне

Напад на ісмаіліцкі цэнтр у Лісабоне адбыўся 28 сакавіка 2023 года. У выніку нападу два чалавекі памерлі ад нажавых раненняў. Злачынец быў нейтралізаваны паліцыяй і затым затрыманы ў адной з бальніц горада[1].

Напад на ісмаіліцкі цэнтр у Лісабоне
Месца нападу Партугалія Лісабон
Дата 28 сакавіка 2023
каля 11:00
Зброя нож
Загінулыя 2
Колькасць тэрарыстаў 1

Дзве ахвяры былі грамадзянамі Партугаліі, якія працавалі ў цэнтры[2].

Паводле заявы паліцыі, невядомы мужчына з вялікім нажом напаў на шыіцкі мусульманскі цэнтр незадоўга да 11:00 раніцы па мясцовым часе ў аўторак[3]. Нападнік, грамадзянін Афганістана, пасля прыбыцця паліцыі спрабаваў уцячы з месца здарэння, аднак быў паранены падчас пагоні[4]. Супрацоўнік стрэліў нападніку ў нагу, так яго ўдалося раззброіць і затрымаць[5]. Перад тым як адвезці ў пастарунак, паліцыя даставіла яго ў бальніцу для перавязкі раны[5].

Рэакцыя ўладаў

правіць

Марселу Рэбелу ды Соза, прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі, асудзіў напад[6]. Прэм’ер-міністр краіны Антоніу Кошта заявіў журналістам, што атака была «злачынным актам» і выказаў сваю салідарнасць сем’ям ахвяр і суполцы ісмаілітаў[7]. Ён назваў інцыдэнт адзінкавым выпадкам[8]. Аналагічнае меркаванне выкзаў міністр унутраных спраў Партугаліі Жазэ Луіш Карнейру[2][9].

Зноскі

правіць