Нарачанская група азёр
Нарачанская група азёр, у Мядзельскім раёне, у басейне ракі Нарач. Уключае 4 вялікіх возера: Нарач, Мястра, Баторына, Белае (Бледнае), якія злучаны паміж сабой кароткімі пратокамі (за выключэннем бяссцёкавага Белага возера) і маюць агульны сцёк у раку Нарач, а таксама 10 малых азёр, большасць якіх знаходзіцца на тэрыторыі гідралагічнага заказніка "Чарэмшыцы".

Агульная плошча Нарачанскіх азёр складае каля 100 км², аб’ём вады - 0,8 км³, плошча вадазбору - 279 км². Фарміраванне азёр звязана з этапамі адступання паазерскага ледавіка, калі вызваленыя ім участкі Нарачана-Вілейскай нізіны запоўніліся расталымі водамі і ўтварыўся азёрны басейн (узровень яго быў на 5—7 м вышэй сучаснага). 10—12 тыс. гадоў таму прыток ледавіковых водаў спыніўся, узровень басейна панізіўся і пачалі фарміравацца сучасныя азёры. Тыповыя прадстаўнікі іхтыяфауны — лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, судак; азёры зарыбляюцца вугром.
Маляўнічасць азёр, хваёвыя лясы па берагах, спрыяльныя кліматычныя ўмовы абумовілі стварэнне вакол азёр буйнога рэкрэацыйнага цэнтра з санаторыямі, дамамі адпачынку, тургасцініцамі, дзіцячымі аздараўленчымі лагерамі. На дзяржаўным узроўні прымаюцца меры па ахове ўнікальнага прыроднага азёрналандшафтнага комплексу.
Галерэя
правіць-
Нарач
-
Нарач
Літаратура
правіць- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Нарача́нская група азёр // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 516. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.