Нараўлянскі сельсавет
Нараўля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Нароўля (не ўваходзіць у склад савета).
Нараўлянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нараўлянскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нароўля (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 1 снежня 2009 |
Дата скасавання | 26 красавіка 1962 |
Насельніцтва (2019) | 426 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў склад сельсавета з Галоўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Смалегаў і Смалегаўская Рудня[1]. У 1961 годзе ў склад Вербавіцкага сельсавета перададзена вёска Канатоп[2]. 26 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завайць, вёскі Гута і Заракітнае перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Нараўлянскага пассавета, сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі[3].
Зноў утвораны 1 снежня 2009 года ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці, калі ў склад сельсавета перададзеныя аграгарадок Завайць і вёска Калінічы скасаванага Завайцянскага сельсавета, вёска Канатоп Вербавіцкага сельсавета, а таксама вёскі Гута, Заракітнае і Фізінкі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[4]. 21 верасня 2010 года скасаваныя населеныя пункты Раманаўка, Смалегаў, Смалегаўская Рудня, якія знаходзіліся на ўліку на тэрыторыі сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 426 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 21 сентября 2010 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Романовка, Смолеговская Рудня, Смолегов Завойтянского сельсовета Наровлянского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.