Нарвская епархія

Нарвская епархія (эст.: Narva ja Peipsiveere piiskopkond) — епархія Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата з цэнтрам у горадзе Нарве ў Эстоніі.

Нарвская епархія
Voskresenskiy sobor 1.jpgСвята-Васкрасенскі сабор
Агульныя звесткі
Краіна Flag of Estonia.svg Эстонія
Епархіяльны цэнтр Нарва
Заснавана 1887
2011
Кіраванне
Кафедральны храм Нарвскі Свята-Васкрасенскі сабор
Статыстыка
Прыходаў 14
Сайт narvaeparhia.ee(руск.) 
Commons-logo.svg Нарвская епархія на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Нарвская вікарная кафедра была заснавана пастановай сінода 24 красавіка 1887 года, як вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай мітраполіі.

У верасні 1922 года сабор Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцце ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас. Былі заснаваны тры самастойныя епархіі: Талінская, Нарвская і Пячэрская.

У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія. Нарвская епархія была ліквадавана[1].

Пастановай Свяшчэннага сінода РПЦ ад 30 мая 2011 года ў складзе Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата была ўтворана Нарвская епархія[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць