Наркавайна ў Мексіцы
Наркавайна ў Мексіцы, таксама вайна супраць наркатрафіку (ісп.: Guerra contra el narcotráfico en México) — узброены канфлікт паміж наркакартэлямі і ўрадам Мексікі.
Наркавайна ў Мексіцы | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 11 снежня 2006 — 30 студзеня 2019 (улады заявілі пра сваю перамогу, але фактычна вайна працягваеццца) | ||
Месца | Мексіка | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мексіканскія наркакартэлі існуюць ужо некалькі дзесяцігоддзяў. У цяперашні час Мексіка з’яўляецца асноўным замежным пастаўшчыком канабісу, какаіну і метамфетаміну, а мексіканскія наркакартэлі дамінуюць на аптовым незаконным рынку наркотыкаў у ЗША. Арышты лідараў картэляў прывялі да павышэння ўзроўню гвалту, так як абвастрылі барацьбу картэляў паміж сабой. У асобных раёнах Мексікі наркакартелі назапасілі зброю армейскага ўзору, маюць у сваім штаце былых супрацоўнікаў спецыяльных узброеных сіл, праводзяць актыўную контрразведку. Супраць наркакартэляў выступілі паліцыя, узброеныя сілы Мексікі і антынаркатычная службы ЗША і іншых краін. У сутычках загінула больш за 50000 чалавек.
Папярэднія падзеі
правіцьДа 1980-х гадоў Мексіка заставалася краінай транзіту наркотыкаў. Пры актывізацыі праваахоўнай дзейнасці ў Паўднёвай Фларыдзе і Карыбскім басейне, калумбійская арганізаваная злачыннасць наладзіла партнёрскія адносіны з мексіканскімі картэлямі для масавай транспарціроўкі какаіну праз Мексіку ў ЗША.
У снежні 1982 года ўрадам Мексікі быў прыняты Нацыянальны план па барацьбе з наркотыкамі, які прадугледжваў разгром сіл арганізаванай злачыннасці з выкарыстаннем армейскіх падраздзяленняў.
Праз некалькі гадоў сітуацыя ў краіне пагоршылася з-за пачатку канфліктаў паміж асобнымі мафіямі. Такія канфлікты суправаджаліся ўзброенымі сутыкненнямі, што прыводзіла да гібелі не толькі членаў злачынных арганізацый, але і мірных жыхароў. Улады спрабавалі знішчыць наркабізнес і прадухіліць сутычкі, але іх спробы давалі слабы вынік. У канцы 90-х наступіла зацішша, але з 2000 года ўзровень гвалту няўхільна пачаў расці. У сувязі з гэтым, у 2006 годзе мексіканскія ўлады пачалі поўнамаштабную вайну супраць наркакартэляў.
Храналогія
правіцьДругая палова 2000-х
правіць11 снежня 2006 года прэзідэнт Фэліпэ Кальдэрон накіраваў федэральныя войскі ў штат Мічаакан. Гэта дзеянне лічыцца першай буйной аперацыяй па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, і, як правіла, разглядаецца як адпраўная кропка ў вайне паміж урадам і наркакартэлі.
У студзені 2008 года ў горадзе Кульякан быў арыштаваны адзін з лідараў картэля «Сіналоа» Альфрэда Бельтрана Лейва (мянушка «Эль-Мачама»).
У красавіку 2008 года генерал Серхіа Апонтэ (адказны за антынаркатычную кампанію ў штаце Ніжняя Каліфорнія) зрабіў шэраг заяў аб карупцыі і зрошчванні мясцовай паліцыі з арганізаванай злачыннасцю: падкупленыя паліцэйскія падраздзяленні выконвалі функцыі целаахоўнікаў для наркагандляроў, займаліся выкраданнямі і забойствамі людзей.
26 красавіка 2008 года на ўсход ад Ціхуаны адбыўся бой паміж баевікамі картэляў «Ціхуана» і «Сіналоа», у якім ўжываліся кулямёты, 17 баевікоў былі забітыя, яшчэ 6 параненыя і арыштаваныя паліцыяй, астатнія ўцяклі.
У сакавіку 2009 года прэзідэнт Кальдэрон накіраваў дадатковыя войскі ў горад С’юдад-Хуарэс.
У канцы мая ў ходзе буйнамаштабнай аперацыі ваенных і федэральнай паліцыі ў штаце Мічаакан па падазрэнні ў сувязях з наркамафіяй адначасова былі арыштаваны шэраг высокапастаўленых супрацоўнікаў урада штата.
Першая палова 2020-х
правіць12 студзеня 2010 года ў штаце Ніжняя Каліфорнія быў злоўлены адзін з кіраўнікоў ціхуанскага наркакартэля Тэадора Гарсія Сіменталь (мянушка «Эль Тэа»).
У пачатку верасня па аператыўнай інфармацыі спецпадраздзяленнем ваенна-марскіх сіл у Пуэбла быў арыштаваны адзін з верхаводаў наркакартэля «Бельтрана Лейва» Серхіа Вільярэалам (мянушка «Эль Грандэ»).
10 студзеня 2011 года ў Акапулька было забіта 15 чалавек[14].
18 студзеня каля горада Аахака быў арыштаваны адзін з заснавальнікаў картэля «Лос-Сетас» Флавіа Мэндэс Сант’яга (мянушка «Жоўты»).
21 чэрвеня ў ходзе рэйду недалёка ад горада Агуаскал’ентэсу ў аднайменным штаце ў цэнтральнай частцы Мексікі мексіканскай паліцыяй быў затрыманы наркабарон наркакартэля «Ла Фамілія» Хасэ дэ Хесус Мендэс Варгас. У ходзе аперацыі не было выраблена ніводнага стрэлу.
У верасні 2012 года на тэрыторыі штата Веракрус, на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва, часці марской пяхоты выявілі і вывелі з ладу радыёсетку, якая выкарыстоўвалася адным з наркакартэляў для перадачы інфармацыі аб перасоўваннях ваенных і паліцыі. Сетка ўключала ў сябе перадавальнік і некалькі радыёвышак, адна з якіх дасягала ў вышыню 90 метраў.
У сакавіку 2013 года горад Т’еры-Каларада (штат Герэра) занялі 1500 супрацоўнікаў грамадзянскай паліцыі, яны арыштавалі па абвінавачванні ў сувязях з мафіяй і перадалі ў пракуратуру мэра горада, шэфа паліцыі і яшчэ 12 мясцовых паліцэйскіх і 3 грамадзянскіх асоб. Правёўшы аблавы і ператрусы ў дамах, яны выявілі і канфіскавалі наркотыкі.
У ноч з 22 на 23 лютага 2013 года ў адным з гатэляў горада Масатлан быў арыштаваны верхавод картэля «Сіналоа» Хаакін Гусман.
Другая палова 2010-х
правіць30 чэрвеня 2017 года ў мексіканскім штаце Сіналоа ў выніку жорсткіх баёў паліцэйскіх і наркадзяльцоў загінулі дзевятнаццаць чалавек, пяцёра атрымалі раненні.
19 студзеня 2018 года ў Мексіцы забітая Гуадалупэ Кампанур, адна з арганізатараў і лідараў абшчыны Чэран (Мічаакан), індзейцаў пурэпеча, якія вызвалілі сваю тэрыторыі ад арганізаванай злачыннасці.
6 лютага 2018 года некалькі мужчын на пікапе даставілі два абезгалоўленых цела ў пахавальны дом у горадзе Гуачачы.
16 чэрвеня адбылася страляніна паміж паліцыяй і злачынцамі ў штаце Пуэбла. Загінула 6 паліцэйскіх.
23 чэрвеня на поўначы Мехіка невядомыя адкрылі стральбу на футбольным полі, у выніку загінулі тры чалавекі.
8 ліпеня ў горадзе Нуэва-Леон адбылося сутыкненне паміж наркакартэлямі «Паўночны ўсход» і «Заліў», 15 чалавек загінулі.
Горад Нуэва-Ларэда 11 ліпеня захліснула серыя сутыкненняў паміж падраздзяленнямі мексіканскай арміі і бандытамі. Стральба адбылася нават у раёне буйнога гандлёвага цэнтра. З-за баёў быў адменены матч па бестболу.
19 ліпеня ў горадзе Рэйнаса штата Тамауліпас адбылося ўзброеннае сутыкненне паміж варагуючымі наркакартэлямі, тры чалавекі загінулі.
У жніўні паліцыя канфіскавала больш за 50 тон наркотыкаў, пры гэтым знайшоўшы наркалабараторыю. Як мяркуецца, усё гэта належала картэлю «Сіналоа».
16 жніўня каля 50 членаў картэля «Халіска — Новае пакаленне» затрыманы ў выніку ўдалай аперацыі арміі і паліцыі Мексікі[15]. У гэты ж дзень быў злоўлены лідар картэля «Ла Ліне» Хуліа Сесар Торэс[16].
7 верасня ў муніцыпалітэце Бакойна ўчынены напад на паліцэйскіх з боку злачыннай арганізацыі «Ла-Ліне», якая ўваходзіць у склад картэля «Хуарэс». Чацвёра праваахоўнікаў загінулі[17].
29 кастрычніка ў муніцыпалітэце Алмалоя-дэ-Алькісірас, штат Мехіка, у выніку наладжанай бандытамі засады, загінулі чацвёра супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
19 снежня ў штаце Табаска адбылося сутыкненне паміж двума мафіямі, якія займаліся гандлем наркотыкаў, у выніку чаго загінула 6 чалавек.
20 снежня Хасэ Галеана па мянушцы «Тэтэ», лідар «Незалежнага картэля Акапулька», быў затрыманы паліцыяй у штаце Мехіка.
30 студзеня 2019 года прэзідэнт Андрэс Мануэль Лопес Абрадор заявіў, што вайна супраць наркатрафіку скончылася[18].
Наркавайна ў інтэрнэце
правіцьСайт Youtube стаў прапагандысцкай пляцоўкай наркамафій, дзе ананімныя кампаніі загружалі відэафільмы і оды картэлям і іх правадырам, у якіх усхваляюцца перавагі лідара аднаго картэля над іншымі[19].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Se unen guerrillas contra el narco en Guerrero (ісп.)
- ↑ Los zapatistas rechazan la lucha contra el narcotráfico (ісп.)
- ↑ Merida Initiative Will Help Battle Drug Trafficking . Newsblaze.com (1 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы March 18, 2009. Праверана 28 сакавіка 2011. (англ.)
- ↑ "Carteles Mexicanos se Disputan Canada". El Universal(ісп.). 6 May 2012. Архівавана з арыгінала 8 мая 2012. Праверана 2012-05-06.
- ↑ La asesoría en Colombia para la captura de 'El Chapo' . Праверана 9 January 2016. (ісп.)
- ↑ Policías colombianos ayudan a México en la búsqueda de 'El Chapo' Guzmán . Праверана 9 January 2016. (ісп.)
- ↑ "Mexican drug gang menace spreads in Guatemala". Uk.reuters.com. 2009-02-18. Архівавана з арыгінала 21 лютага 2009. Праверана 2011-03-28. (англ.)
- ↑ Miglierini, Julian (2 March 2010). "Guatemala police chief arrested over 'cocaine link'". BBC News. Праверана 2010-03-03. (англ.)
- ↑ Mexican Drug Cartels Join Forces with Italian Mafia to Supply Cocaine to Europe (англ.)
- ↑ Police Arrest Link Between Colombia’s Rastrojos, Mexico Cartels (англ.)
- ↑ Four Gunmen Die in Clash with Mexican Troops Архівавана 13 ліпеня 2011. (руск.)
- ↑ Mexico sees hope among drug violence Архівавана 14 красавіка 2020. (руск.)
- ↑ EXCLUSIVE: 100,000 foot soldiers in Mexican cartels (англ.)
- ↑ У Акапулька выяўлена 14 абезгалоўленых
- ↑ В Мексике задержали около 50 членов могущественного наркокартеля — РИА Новости, 16 августа 2018 года
- ↑ В Мексике задержали около 50 членов могущественного наркокартеля, — РИА Новости, 16 августа 2018 года
- ↑ В Мексике при нападении убили четырех полицейских — РИА Новости, 7 сентября 2018
- ↑ Se acabó la guerra contra el narco: AMLO . afntijuana.info (30 студзеня 2019). Праверана 30 студзеня 2019.
- ↑ Террористы и организованная преступность: только бизнес?. Вестник НАТО. (руск.)