Народны камісарыят мясцовай прамысловасці БССР
(Пасля перасылкі з Наркаммясцпрам БССР)
Наро́дны камісарыя́т мясцо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР быў утвораны 3 верасня 1934 года на базе Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР паводле Пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР «Аб утварэннi Народнага камісарыята мясцовай прамысловасці БССР і аб ліквідацыі Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР». Размяшчаўся ў Доме ўрада[1].
Народны камісарыят мясцовай прамысловасці Беларускай ССР | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 3 верасня 1934 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР.
Наркамы
правіць- Аўгуст Балцін (1934 — 1937)
- Іван Каровін (1938[2])
- Якаў Каган (1939 — 1944)
- Дзмітрый Лапета (1944[3] — 1946)
Зноскі
- ↑ Спіс абанентаў менскай АТС. 1938
- ↑ Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.
- ↑ Аб зацверджэнні Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 сакавіка 1944 года «Аб назначэнні тав. Лапета Дз. Дз. народным камісарам мясцовай прамысловасці БССР»