Народнае апалчэнне ў вайне 1812 года

Народнае апалчэнне ў вайне 1812 года — дапаможныя воінскія фарміраванні з прыгонных сялян, добраахвотнікаў з рамеснікаў, мяшчан і інш. Ствараліся ў 16 губернях Цэнтральнай Расіі і Паволжа, а таксама на Украіне. Афіцэрскі склад камплектаваўся з добраахвотнікаў-дваран. Створаныя згодна з маніфестам імператара Аляксандра I ад 6 (18) ліпеня 1812 (усяго да 300 тысяч чалавек). Удзельнічалі ў вайне 1812 года і ў замежных паходах 1813—1814.