Народнае вызваленне

(Пасля перасылкі з Народнае вызваленне (1923))

«Народнае вызваленне» — газета прагрэсіўнага кірунку, орган партыі «Вызволене». Выдавалася з 29 студзеня да 24 чэрвеня 1923 у Вільні на беларускай мове групай радыкальна настроеных дэпутатаў польскага сейма, якія ў 1924 выйшлі з Польскай сялянскай партыі «Вызволеня» і заснавалі Незалежную сялянскую партыю. Выходзіла раз у тыдзень замест закрытай польскімі ўладамі газеты «Wyzwolenie Ludu». Рэдактар Ф. Жарноўскі.

«Народнае вызваленне»
Тып газета
Краіна
Заснавана 29 студзеня 1923
Спыненне публікацый 24 чэрвеня 1923
Палітычная прыналежнасць Польская народная партыя «Вызваленне»
Мова беларуская
Галоўны офіс

З пазіцый сялянскай дэмакратыі крытыкавала ўрад, мясцовую адміністрацыю (арт. «Чаго варты ўрад Сікорскага», «Вынікі працы новага ўрада», «Законы, канстытуцыя і некаторыя чыноўнікі»), выкрывала прадстаўнікоў заможнага сялянства ў сейме за ўзгодніцтва перад пануючымі класамі (арт. «Вітас прадаўч Хісна-Пясту»), прапагандавала ідэю палітычнага аб'яднання працоўнага сялянства на ўзор рабочых. У рубрыцы «Нашы песняры» змяшчала нататкі пра Ф. Багушэвіча і Я. Купалу, іх партрэты і вершы, якія мелі актуальнае значэнне ва ўмовах Заходняй Беларусі. Асноўны аўтарскі калектыў складалі дэпутаты сейма С. Ваявудскі, Ф. Галавач, У. Шакун, У. Шапель.

Выйшла 5 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі.

Літаратура правіць