«Народнае слова» — абласная газета, заснавана ў жніўні 1990 года Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў. 3 чэрвеня 1995 года яе заснавальнікам стаў і Віцебскі аблвыканкам. Выдавалася на беларускай і рускай мовах 3 разы на тыдзень.

«Народнае слова»
Тып газета
Галоўны рэдактар Сяргей Васільевіч Рублеўскі
Заснавана жнівень 1990
Спыненне публікацый 2013
Мова беларуская

3 чэрвеня 2006 года газета выдавалася ў поўнакаляровым выкананні. У 2013 годзе разам з газетай «Віцебскі рабочы» рэарганізавана ў «Витебские вести». Рэдакцыя знаходзілася па адрасе: 210601, г. Віцебск, вул. Гогаля, 17.

Галоўныя рэдактары

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 169. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • «Народнае слова» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 472—473.