Народная партыя за свабоду і дэмакратыю

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (нідэрл.: Volkspartij voor Vrijheid en Democratie, PvdA) — нідэрландская кансерватыўна-ліберальная палітычная партыя. Партыя была заснавана ў 1948 годзе. Партыя мае 35 месцаў з 150 у другой і 14 з 75 у першай палаце Генеральных штатаў і 3 месцы з 25 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу). Народная партыя за свабоду і дэмакратыю ўваходзіць у Еўрапейскай партыі ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў і Ліберальнага інтэрнацыяналу.

Народная партыя за свабоду і дэмакратыю
Volkspartij voor Vrijheid en Democratie
Выява лагатыпа
Лідар Марк Рутэ
Дата заснавання 24 студзеня 1948
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Кансерватыўны лібералізм
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Youth Organisation Freedom and Democracy[d]
Колькасць членаў 22 473[3]
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў 31 з 150
Месцаў у Сенаце 16 з 75
Месцаў у Еўрапарламенце 3 з 25
Постаці члены партыі ў катэгорыі (4 чал.)
Сайт vvd.nl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя мае моладзевае крыло — Моладзевая арганізацыя Свабоды і дэмакратыі.

Лідар партыі Марк Рутэ з'яўляецца дзеючым прэм'ер-міністрам Нідэрландаў.

Гісторыя

правіць

Партыя была заснавана 24 студзеня 1948.

З 1948 па 1952 год Народная партыя за свабоду і дэмакратыю прымала ўдзел у шырокай урадавай кааліцыі пад кіраўніцтвам Партыі працы ў кабінеце прэм'ер-міністра Вілема Дрэса.

У 19521958, 19651967, 19731977, 19811982 і 19891994 гадах партыя знаходзілася ў апазіцыі. З 1994 па 2002 год партыя ўдзельнічае ва ўрадавай кааліцыі разам з Партыяй працы і партыяй Дэмакраты 66. Пасля парламенцкіх выбараў 2002 да 2007 года партыя ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, узначальвае лідар партыі Хрысціянска-дэмакратычны заклік Ян Петэр Балкенэндэ.

2 верасня 2004 года з партыі выйшаў дэпутат Герт Вілдэрс, які ўзначаліў затым правую Партыю Свабоды.

Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Народная партыя атрымала найбольшую колькасць месцаў (31 месца) і ўзначаліла правацэнтрысцкую кааліцыю разам з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны заклік, якую падтрымлівае ў парламенце Партыя Свабоды Герта Вілдэрса. Лідар партыі Марк Рутэ 14 кастрычніка 2010 года стаў першым прэм'ер-міністрам ад Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.

Удзел у выбарах

правіць
 
Перадвыбарная кампанія ў чэрвені 2006 года. Плакаты Народнай партыі і Партыі працы

Удзел у выбарах да Другой палаты парламента Нідэрландаў:

  • 1948 год: 7,9% — 8 месцаў (з 100 месцаў)
  • 1952 год: 8,8% — 9 месцаў
  • 1956 год: 8,8% — 9 месцаў (Пасля павелічэння колькасці месцаў у парламенце да 150: 13)
  • 1959 год: 12,2% — 19 месцаў
  • 1963 год: 10,3% — 16 месцаў
  • 1967 год: 10,7% — 17 месцаў
  • 1971 год: 10,3% — 16 месцаў
  • 1972 год: 14,4% — 22 месца
  • 1977 год: 17,9% — 28 месцаў
  • 1981 год: 17,3% — 26 месцаў
  • 1982 год: 23,1% — 36 месцаў
  • 1986 год: 17,4% — 27 месцаў
  • 1989 год: 14,6% — 22 месца
  • 1994 год: 20,0% — 31 месца
  • 1998 год: 24,7% — 38 месцаў
  • 2002 год: 15,4% — 24 месца
  • 2003 год: 17,9% — 28 месцаў
  • 2006 год: 14,7% — 22 месца
  • 2010 год: 20,5% — 31 месца

Зноскі

Спасылкі

правіць