Народныя вучылішчы
Народныя вучылішчы — адукацыйныя ўстановы ў Расійскай імперыі з канца XVIII стагоддзя[1]. Статутам 1786 года арганізоўваліся галоўныя і малыя народныя вучылішчы, у 1804 годзе яны былі рэарганізаваныя адпаведна ў гімназіі і павятовыя вучылішчы. У 1864 годзе былі створаныя пачатковыя народныя вучылішчы. У 1918 годзе замененыя працоўнымі школамі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).