Народныя мсціўцы

беларускі мастацкі фільм

«Наро́дныя мсці́ўцы» — поўнаметражны мастацкі фільм, зняты ў 2019 годзе рэжысёрам Аляксандрам Меліхаўцом паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава[1][2][3]. Першы з 1994 года беларускамоўны ігравы фільм, які выйшаў у шырокі кінапракат[4].

Народныя мсціўцыM:
Народныя мсціўцы
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь
Кампазітар Ягор Дзыгун
Працягласць 50 хв.
Бюджэт 12 000 Br
Краіна
Мова беларуская і руская
Год 2019
Афіцыйны сайт (бел.)

Сюжэт правіць

БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў» Вусаў, хоць усе думалі, што ён ужо не жывы. Яго тут добра памятаюць, перад вайной стараннямі гэтага энкавэдыста многіх рэпрэсавалі — арыштавалі ці забілі.

Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць.

Здымкі і паказ правіць

Для рэалізацыі праекту быў абвешчаны збор сродкаў на «Talaka.by»[5], у выніку ўдалося назбіраць 25 % патрэбнай сумы — каля 3 000 беларускіх рублёў. Фільм здымаўся часткамі, калі з’яўлялася фінансаванне. Запіс гуку склаў амаль палову бюджэту фільма, таму што звядзенне адбывалася на прафесійным абсталяванні з удзелам адмыслоўцаў.

Увогуле, здымкі цягнуліся 10 гадоў, фільм меў 3 варыянты[6][7][8]:

  У 2010-м ідэя нарэшце акрэслілася, і я пачаў яе рэалізоўваць. Сабраў акцёраў, зняў першы трэйлер, зрабілі дзесьці 30% фільму. Але давялося згарнуцца. Праз некалькі гадоў зноў вярнуўся, ужо з іншым складам, давялі да 90%, таксама далей не склалася. Летась была трэцяя спроба — і цяпер важна гэта зафіналіць, паказаць вынік і рухацца далей.
 

Да жніўня 2018 года фільм быў цалкам гатовы, атрымаў пракатнае пасведчанне (катэгорыя 12+).[9] У фінальнай версіі граюць акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскі[10]. У эпізодах зняліся Канстанцін Воранаў (РТБД) і Паліна Дабравольская з тэатру «Тэрыторыя мюзікла»[11].

Прэм’ера адбылася 2 і 3 сакавіка 2019 года ў малой залі канцэртнага комплексу «Мінск».[12]

У ролях правіць

Акцёр Роля
Дзмітрый Давідовіч Іван «снайпер» Іван
Арцём Курэнь Ляплеўскі настаўнік Ляплеўскі
Аляксандр Меліхавец Саўчанка сібірак Саўчанка
Ілля Ясінскі Дубчык п’янтос Дубчык
Канстанцін Воранаў Івана бацька Івана
Паліна Дабравольская Дубчыка сястра Дубчыка
Аляксандар Вафік Вусаў чэкіст Вусаў [4]

Крытыка правіць

У аглядзе газеты «Культура» фільм быў ацэнены неадназначна. На думку аглядальніка Тараса Тарналіцкага, кінастужцы не стае ўвасаблення не толькі псіхалагічнай прасторы, але і гістарычнага «бэкграўнду». Фільм больш нагадвае «тэатральную пастаноўку, знятую на свежым паветры». Да недахопаў твора таксама было аднесена спрошчанае ўвасабленне сюжэту, дзе знешні канфлікт застаецца разгорнутым павярхоўна[13].

Зноскі правіць

  1. "Забыць нельга адпомсціць". Новы Час. 23-02-2019. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. "Паказ фільма «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава". Будзьма беларусамі!. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. "Паказ фільма «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  4. а б "Беларускамоўны фільм пакажуць у менскіх кінатэатрах. Апошні раз такое было 25 гадоў таму". БелСат. 2018.08.24 19:09. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  5. nashaniva.by
  6. "Актеры боятся сниматься в экранизации Быкова". Белорусский партизан. 10:44 16/08/2016. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  7. Роўда, Настасся (16.10.2016 / 12:25). "Здымкі фільма па Быкаву за народныя грошы пад пагрозай зрыву". Наша Ніва. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  8. "Режиссер собирает средства на экранизацию рассказа Василя Быкова". TUT.BY. 19 ліпеня 2016 у 14:20. Архівавана з арыгінала 30 жніўня 2019. Праверана 2019-08-30. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
  9. Карней, Ігар (27 люты 2019, 08:30). "«Народныя мсьціўцы»: выйшаў новы фільм на беларускай мове — паводле твора Васіля Быкава". Радыё Свабода. Праверана 2019-05-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  10. novychas.by
  11. belsat.eu
  12. НАРОДНЫЯ МСЦІЎЦЫ 12+ (руск.)(недаступная спасылка). «Bycard». Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
  13. Тарас Тарналіцкі (28.04.2019). "Спрашчаючы Быкава". Культура. Праверана 2019-09-13. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |1= і |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць