Народны дом (Гродна)

будынак у Гродне

Народны дом — помнік архітэктуры эклектыкі пачатку XX стагоддзя ў г. Гродне, пабудаваны па праекце архітэктараў М. Раманава і Л. Лангада. Помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку[1].

Славутасць
Народны дом
53°41′12″ пн. ш. 23°50′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна, вул. Дзяржынскага, 1
Архітэктурны стыль эклектыка і цагляны стыль[d]
Архітэктар Мікалай Венядзіктавіч Раманаў і Л. Лангад[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вуліца Сапёрная і Народны дом у хуткім часе пасля пабудовы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 1904 г. з цэглы[1] па праекце архітэктараў Л. Лангада і М. Раманава.

У пачатку ХХ стагоддзя тут працавала бібліятэка-чытальня папячыцельства аб народнай цвярозасці[2]. У 20-30-я гады ў будынку ставіў спектаклі «Салдацкі тэатр». У жніўні 1944 года дом перададзены ў якасці рэпетыцыйнай і канцэртнай базы Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы[2]. З 1949 г. на працягу 40 гадоў тут працаваў Дом палітычнай асветы Гродзенскага абкама КПБ. У будынку таксама базаваўся народны ансамбль песні і танца «Нёман», заснавальнікі якога — А. Чопчыцу і Л. Ляшэнка ў 2009 годзе была адкрыта памятная дошка[2].

Цяпер у будынку знаходзіцца Гродзенскі гарадскі дом культуры[2].

Архітэктура правіць

Будынак адпапавярховы, з цокалем, у плане складанай формы. Цэнтральная, больш высокая частка галоўнага фасада з глядзельнай залай на 350 месцаў крыху заглыблена і завершана трохвугольным франтонам. У дэкоры выкарыстаны фігурныя атыкі і прафіляваныя карнізы, пілястры, гарызантальны руст, абрамленні аконных і дзвярных праёмаў разнастайных форм. Унутраная планіроўка адпавядала прызначэнню будынка: тут былі пакоі для заняткаў, гурткоў, бібліятэка з чытальнай залай[1].

Зноскі

  1. а б в 55.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  2. а б в г Бывший народный дом Архівавана 24 верасня 2018. (руск.)

Літаратура правіць