Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту БССР

Наро́дны камісарыя́т аўтамабі́льнага тра́нспарту Белару́скай ССР быў утвораны 28 ліпеня 1939 года. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР.

Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 28 ліпеня 1939
Дата скасавання 26 сакавіка 1946
Заменена на Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР
Вышэйшае ведамства Савет Народных Камісараў БССР

Паўнамоцтвы правіць

На Народны камісарыят аўтамабільнага транспарту былі ўскладзены наступныя абавязкі:

  • кіраўніцтва падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай інжынерна-тэхнічных кадраў, кадраў масавых прафесій для аўтамабільнага транспарту БССР (шафёраў, рамонтнікаў, аўтамеханікаў і інш.) і арганізацыю завочнага навучання іх разам з падрыхтоўкай масавых кадраў, якая праводзілася ў гэты час наркаматамі і ўстановамі;
  • арганізацыя і кіраўніцтва эксплуатацыяй аўтатранспарту, распрацоўка адзіных нарматываў эксплуатацыі, абслугоўвання і рамонту аўтамашын, а таксама распрацоўка тарыфаў на перавозку грузаў і пасажыраў для ўсяго аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі БССР;
  • распрацоўка тыпавых праектаў гаражоў, аўтарамонтных майстэрняў і іншых відаў аўтатранспартных прадпрыемстваў, а таксама распрацоўка нормаў па будаванню аўтапрадпрыемстваў для ўсяго аўтамабільнага транспарту на тэрыторыі БССР;
  • распрацоўка адзіных нормаў і тарыфных ставак аплаты працы працоўным, службоўцам і ІТР для ўсяго аўтатранспарту на тэрыторыі БССР;
  • каапераванне на дамоўных пачатках сродкаў асобных гаспадарчых органаў, арганізацый і народных камісарыятаў, зацікаўленых у пабудове гаражоў агульнага карыстання.

Наркамы правіць

Зноскі

  1. Звязда, 1939, № 173

Спасылкі правіць