Народны камісарыят мясцовай прамысловасці БССР
Наро́дны камісарыя́т мясцо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР быў утвораны 3 верасня 1934 года на базе Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР паводле Пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР «Аб утварэннi Народнага камісарыята мясцовай прамысловасці БССР і аб ліквідацыі Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР». З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР.
Народны камісарыят мясцовай прамысловасці Беларускай ССР | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 3 верасня 1934 |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР |
Вышэйстаячае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
НаркамыПравіць
- Аўгуст Балцін (1934 — 1937)
- Якаў Каган (1939 — 1946)